Опубликовано: 22 августа 2023, 10:36
612

«Форму ввели, а купить нужный размер негде». Как проходит шопинг у родителей школьников Мядельского района, рассказываем

Да пачатку навучальнага года засталося некалькі дзён. Пацікавіліся, дзе ў Мядзельскім раёне можна набыць школьнае адзенне і ўсё неабходнае для заняткаў.

Спачатку журналіст  Kraj.by паразмаўляў з жыхарамі аграгарадка Нарач.

Аказалася, што асобнай крамы, дзе можна набыць якаснае беларускае адзенне, тут няма. У будынку былога універмага таргуюць прыватнікі.

Распыталіся, дзе ж усё такі апранаюць дзяцей жыхары аграгарадка.

Кацярына, маці дваіх школьнікаў, падзялілася, што за дзіцячым адзеннем ездзіць у Маладзечна. Яе любімыя магазіны — «Калінка», «Дзіцячы свет». А абутак для ўсёй сям'і купляе ў «Кары».
— Я купіла сыну штаны ў нашай краме «Сям’я», дык хапіла на тры месяцы. Больш не хачу там нічога купляць, лепш сабраць грошы ды з’ездзіць у Маладзечна або ў Мінск і набыць беларускае.

У Святланы чацвёра дзяцей, трое з іх школьнікі. Яна таксама скардзіцца на тое, што за адзеннем і абуткам трэба некуды ехаць.
— Раней хоць у Паставах быў універмаг, а цяпер толькі рынак «Гарызонт». Ездзім туды. А яшчэ заказваю на Wildberries. Праўда, дачка ў мяне худзенькая, спадніцы ўсе звальваюцца, без прымеркі не купіш. Яна пакуль яшчэ і не адзета да школы. Плануем на выхадныя ехаць у Мінск.

«Чакаю дня нараджэння»

Недалёка ад аграгарадка ёсць курортны пасёлак Нарач. Накіраваліся туды.

1692689127

1692689174

На вочы трапляліся рэкламныя шыльды магазінаў з беларускімі таварамі, але ні ў водным з іх нічога, падобнага на школьную форму, не было. Прадаўцы ў адзін голас раілі ехаць у Маладзечна або ў сталіцу.

Вікторыя пойдзе ў дзясяты клас Нарачскай школы N 2, адзенне да школы яшчэ не купіла, бо чакае паездку ў Мінск.
— У мяне дзень нараджэння ў жніўні. Звычайна на падораныя грошы мы купляем нарады у  сталічных універмагах  ГУМ і ЦУМ. Глядзім, калі там зніжкі, і набываем тады ўвесь гардэроб. За абуткам апошні раз ездзілі ў Глыбокае, выбар спадабаўся. Шкада, што на месцы нічога нельга купіць, траціш столькі часу і грошы на паездкі.

1692689115

А што ж адбываецца ў самім цэнтры раёна — у Мядзеле

З крамамі справа там такая ж, як і ў Нарачы. Універмаг ліквідаваны.

Вольга, жыхарка Мядзела, расказала, што хлопчыка апрануць лягчэй. Сыну штаны і кашулю яна купіла ў палатцы на базары, а вось дачка да школы яшчэ не гатова.
— Яна ўжо не маленькая, хочацца праявіць індывідуальнасць і густ, насіць тое, што мне падабаецца, яна не будзе, — дзеліцца Вольга. — А з абуткам у нас зусім бяда! Не тое што дзецям, сабе няма дзе купіць. Калі раптам трэба тэрмінова набыць, то хоць плач. Чакай выхадных і едзь некуды далей.

1692689184

Таццяна падзяліся, што ўнучка вучыцца ў гімназіі і там патрэбна форма сіняга колеру і барвовы гальштук. Пакуль нідзе не знайшлі нічога такога. Жанчына абураецца, што форму ўвялі, а купіць яе няма дзе.
— Як так можна? Вырашылі вы, што трэба форма для дзяцей, дык прывязіце яе на ўсе памеры, каб бацькі прыйшлі і купілі! Хаця куды везці, калі і крамы ўжо няма?!

Паскардзілася Таццяна і на тое, што і сабе набыць нічога не можа ў сваім горадзе.
— Купіла халат у прыватнікаў, што ў будынку былога гастранома таргуюць. Насіла з задавальненнем да першай сціркі, а як памыла, то скруціўся, замок тарчыць не паймі куды — толькі падлогу ім мыць.

З набыццём канцэлярскіх тавараў такіх праблем няма. У Мядзеле яны прадстаўлены ў шырокім асартыменце ў некалькіх крамах. Жыхары падцвердзілі гэта ў размовах. А вось прыгожа апрануць школьнікаў да навучальнага года, аказваецца, можна толькі выехаўшы за межы раёна.

Зоя СЕРАДА

Фота аўтара



Читайте также

В Сморгонском районе мужчину, который тратил пенсию на спиртное, ограничили в дееспособности
По инициативе прокуратуры Сморгонского района в открытом выездном судебном заседании в помещении Синьковского сельского исполнительного комитета рассмотрено гражданское дело по иску прокурора района о признании гражданина ограниченно дееспособным.
Коллектив УКСа Воложинского района возглавила Юлия Бернацкая
Бернацкая Юлия Ивановна, 1990 года рождения. До этого назначения трудилась ведущим экономистом этого же предприятия.