Опубликовано: 07 ноября 2023, 14:25
4559

В сельском доме культуры выходной. Прошлись по улицам агрогородка Нарочь, поздравили жителей с праздником

Рэдакцыя Кraj.by даведалася, ці адзначаюць свята 7 лістапада ў аграгарадку Нарач.

Вуліцы вёскі выглядаюць больш пустымі ў параўнанні са звычайнымі працоўнымі днямі. Падумалася, што ўсе пайшлі ў цэнтр, але і там людзей было зусім мала. І машын ля крамаў значна менш, чым звычайна. Напэўна, мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць доўгія выхадныя для паездак або хатніх спраў.

1699355746

Кінулася ў вочы адсутнасць якога-небудзь намёка на свята.

1699355764

Ля банкамата стаялі некалькі чалавек сярэдняга ўзросту. На пытанне журналіста пра тое, якое сёння свята, яны адразу адказалі, што гэта дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

— Толькі мы яшчэ і помнім пра свята! У моладзі спытайцеся, дык яны нічога не скажуць, — працягвае гаворку жанчына.

1699355760

З’явілася думка распытацца ў работнікаў культуры, ці ладзяцца якія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, але дзверы Дома культуры аказаліся зачыненыя. Па раскладу панядзелак і аўторак выхадныя. Інфармацыі пра мерапрыемствы ў гэты дзень нідзе не бачна.

1699356023

Паколькі людзей на вуліцы амаль не было, прыйшлося задаць пытанні прадаўцам некалькіх крамаў, што размешчаны на цэнтральнай плошчы. Больш старэйшыя ўсміхаліся, ківалі і віншавалі ў адказ.

1699355740
Бачна, што людзі старэйшага пакалення яшчэ помняць тыя часы, калі свята Вялікага Кастрычніка было значным і святкавалася шумна і ярка. Некаторыя ўспаміналі, як хадзілі на дэманстрацыі і мітынгі, ахвотна дзяліліся сваімі ўспамінамі і дадавалі, што цяпер усё змянілася, няма таго, што было ў часы іх дзяцінства і маладосці.

1699355698

Маладыя ж людзі, у большасці, прызнаваліся, што не ведаюць, якой падзеі прысвечаны гэты выхадны, а ў адказ на пытанне, як называецца свята, маглі сказаць толькі: «Седьмое ноября».

У адным двары хлопец займаўся рамонтам аўтамабіля. У адказ на віншаванні са святам Дзмітрый схамянуўся, задумаўся, а потым адказаў:

— Няма сёння ў католікаў ніякага свята! Я таму вось рамонтам заняўся, у свята звычайна не працую!

— Дык сёння не рэлігійнае свята, а дзяржаўнае. Выхадны вось у людзей чаму?

— А я два праз два раблю, нават не ведаў, што выхадны сёння!

1699355770

Зоя СЕРАДА

Фота аўтара

Больше новостей в нашем Telegram

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.