В агрогородке Нарочь под Мяделем жители протаптывают дорожки по снегу
Снегопад для жителей агрогородка Нарочь Мядельского района создал препятствия, с которыми они вынуждены бороться сами.
Жыхары аграгарадка Нарач скардзяцца журналісту Kraj.by на дрэнную расчыстку тратуараў, а дакладней, на яе адсутнасць.
«Добра, калі тэхніка па іх праедзе адзін-два разы за сезон. А так проста вытаптваюцца сцежкі», «Мала таго, што тратуары не расчышчаюцца, на іх яшчэ звальваецца снег з праезжай часткі». Такія меркаванні выказваюць грамадзяне.
Праверылі, ці маюць рацыю жыхары аграгарадка, калі скардзяцца на дрэнную ўборку снегу. І вось што ўбачылі.
Тратуар па вуліцы Піянерскай, якая вядзе да школы, засыпаны снегам. Прайсці можна толькі па вузкай сцяжынцы, якую пралажылі дзеці, ходзячы ў школу і дадому. Размінуцца на такой сцежцы магчыма толькі ступіўшы ў снег. Некаторыя ідуць прама па праезжай частцы вуліцы, ствараючы перашкоды транспарту.
Такая ж сітуацыя і на плошчы. Ля магазінаў тратуар чысцяць іх уладальнікі, а ў астатніх месцах проста пратаптаныя людзьмі сцяжынкі.
Зоя СЕРАДА
Фота аўтара
Больше видео в нашем Telegram