Опубликовано: 15 ноября 2023, 09:06
4457

Пенсионерам в Мядельском районе нужен магазин одежды

Магазин «Родны кут» в деревне Нарочь Мядельского района закрылся несколько месяцев назад. Узнали, как обстоят дела с торговлей там сейчас.

Спачатку на дзвярах «Роднага кута» вісела паперка, што патрабуецца прадавец, а потым і яна знікла, і крама  перестала працаваць.

Рэдакцыя Кraj.by вырашыла пацікавіцца, як сказалася закрыццё крамы на забеспячэнне жыхароў аграгарадка таварамі першай неабходнасці.

Будынак зачыненай крамы выдзяляецца сярод іншых сваёй недагледжанасцю і сумным запусценнем, хоць стаіць на самым відным месцы цэнтральнай плошчы.

1699986105

Побач з прадуктовай крамай, у тым жа будынку, раней знаходзілася крама з прамысловымі таварамі і сталовая. Сталовую зачынілі даўно, там цяпер цырульня. А над ганкам былой прамыслой крамы вісіць шыльда «Магазин одежды «Семья», гандлюе там індывідуальны прадпрымальнік.

1699986118

А вось прадуктовых крамаў там жа, на плошчы знаходзіцца некалькі, у тым ліку Еўраопт і мясная лаўка. Асартымент прадукцыі проста шыкоўны, не горш, чым у гарадах.

1699986090

1699986060
Жыхары вёскі падцвердзілі, што прадуктаў у крамах хапае, абы грошы былі купляць. Адзінае, па чым яны сумуюць, гэта батоны з мясцовай пякарні, якая працуе ў курортным пасёлку Нарач.

— Я раней толькі нашы батоны і браў, — дзеліцца адзін з жыхароў, які назваўся Віктарам. Яны смачныя, як раней, пры саюзе былі, саладкаватыя такія. А часнікі іх не возяць, толькі здалёку. Дык цяпер ужо або вілейскія, або камароўскія бяру, мінскія зусім не люблю!

1699986082

Дастаткова багаты выбар не толькі прадуктаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі таргуюць і будаўнічымі матэрыяламі, і бытавой хіміяй, і гаспадарчымі таварамі, нават аўтазапчасткі і аўтамабільныя прылады можна набыць у наяўнасці і пад заказ у некалькі магазінчыках.

1699986032

1699986063

1699986072

Адзінае, на што скардзіліся жыхары — няма дзе апрануцца.

Прычым, універмаг зачынілі не толькі ў аграгарадку Нарач, але і ў раённым цэнтры. Хочаш набыць вопратку — едзь у Маладзечна або ў Мінск.  Пасля закрыцця Мядзельскага ўнівермага людзі пісалі ў МАРТ і ў адказ атрымалі спіс прыватных крамаў, дзе можна набыць беларускае адзенне. Толькі прыватнікі прывозяць рэчы на самыя хадавыя памеры і больш для моладзі, а вось старэйшаму пакаленню прыходзіцца шукаць сабе адзенне ў крамах накшталт «Сям’я», замежных вытворцаў і далёка не лепшай якасці.

1699986068

Вольга Альфонсаўна Мароз паскардзілася:

— Я спытала ў прадаўца, дзе раней свадзебны салон быў: «Чаму вы не прывозіце на такіх поўных людей, як мы і старэйшых? Каб вот што з рукаўцом, каб такое спрытнае, парыўкое, ну такое, не зусім крычашчае?» Дык яна кажа: «А што, я адну прывязу сукенку і яна будзе вісець! Вы ж старыя, будзеце насіць, пакуль не зносіце! А я вязу такое, каб маладзёж купляла. Вось паносяць, мода сыходзіць, на вясну другое нада, ужо купляюць, і купляюць у мяне! Мне выгадней вазіць такое!»

1699986123

Фаіна Васільеўна Валюк таксама скардзіцца, што пажылым людзям няма дзе набыць сабе рэчы:

— Вельмі патрэбен магазін, дзе была б вопратка, можна было б што купіць, якую куртку… Асабліва пенсіянерам, яны ж нікуды не паедуць!

Некалькі крамаў з адзеннем у вёсцы Нарач ёсць. Але асартымент, сапраўды, больш дзіцячы ды маладзёжны. Беларускія тавары прысутнічаюць толькі ў адной краме: невялікі выбар трыкатажу фірмы «Mark Formelle» ды некалькі пар абутку «Маrko». Таму праблема з набыццём адзення сапраўды існуе.

Зоя СЕРАДА

Фота і відэа аўтара

Больше новостей в нашем Telegram

Читайте также

Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.