«Якая, к чорту, радасць?» На Мядельщине снегу рады не все
Жыхары аграгарадка Нарач Мядзельскага раена падзяліліся сваімі ўражаннямі ад снежнага надвор'я.
Першы снег выпаў сёння ў Мядзельскім раёне і адразу дабавіў работы камунальнікам і не толькі ім.
Вясковым жыхарам снег стварае трэнажорную залу прама ва ўласным двары. Бяры рыдлёўку і трэніруйся!
Паглядзелі, што адбываецца на вуліцах аграгарадка Нарач у першы снежны дзень.
Камунальная тэхніка працуе без перапынку, але завіруха падсыпае сняжку на ўжо расчышчаныя дарогі.
Да тратуараў ход пакуль не дайшоў, людзі пратаптваюць сабе сцежкі самі або рухаюцца па праезджай частцы.
Адразу зразумела дзе гаспадары днём на працы па замеценых дварышчах і ганках. Каму пашанцавала быць дома, тыя шуфлююць снег, чысцяць дарожкі.
Жыхары аграгарадка падзяліліся сваімі ўражаннямі ад такога надвор'я. Дзеці, вядома, рады першаму снегу, ім будуць новыя забавы. А вось дарослыя ўздыхаюць, што прыйдзецца цяпер папрацаваць!
Зоя СЕРАДА
Фота i вiдэа аўтара
Больше новостей в нашем Telegram