Опубликовано: 25 ноября 2016, 10:25
51

Трава, палена і нават бульба – з такіх матэрыялаў зроблены лялькі, выстава якіх наладжана ў Мядзельскім музеі

На выставе «Лялька: абярог, гульні, памяць» іх прадстаўлена каля 120. Гэта вырабы з фондаў клуба фальклорнай і народнай лялькі «Папараць-кветка», што ў Мінску.

Тут ёсць аўтарскія керамічныя лялькі ў традыцыйных беларускіх строях, паведамляе сайт газеты «Нарачанская зара». Іншыя знаёмяць з персанажамі міфалогіі беларусаў: Зюзям, Лёляй, Цёткай, Жыценем… Багата на выставе лялек, сабраных падчас экспедыцый па рэгіёнах краіны.

– Яны – самабытныя і ўнікальныя, – расказвае навуковы супрацоўнік музея Любоў Грыцкевіч. – Увогуле, на выставе можна пазнаёміцца з народнай лялькай, зробленай не толькі з тэкстылю, але і з зусім нечаканых матэрыялаў – пяску, травы, шэрсці жывёл, моху, пілавіння, воску і нават кукурузы.

Сярод іх шмат лялек-абярэгаў.

– Імі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер ці гулялі дзеці. Яны заўсёды былі вельмі моцнымі памагатымі ў побыце, грамадскім і асабістым жыцці нашых продкаў, – дадае суразмоўца. – Лялькі рабіліся з нагоды народных святаў, у якасці падарункаў або абрадавых сімвалаў для адзначэння сямейных падзей, такіх як вяселле ці нараджэнне дзіцяці, а таксама проста як захавальніцы спакою, здароўя, дастатку, кахання.

Наведваюць выставу і дарослыя, і дзеці. Пазнаёміцца з багаццем лялечнага свету ў мядзельскім музеі можна да 10 снежня.

Читайте также

Двух пенальти нам мало. ФК «Молодечно» в выездной игре с «Минском» реализует два 11-метровых, но очков домой не везет
Футбольный клуб «Молодечно» 13 апреля сыграл с «Минском» на стадионе соперника. Зелено-белые подопечные главного тренера Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 2:3, забив оба своих гола с 11-метровой отметки.
В горящей квартире в Поставах пожарные нашли на полу женщину без сознания и спасли ей жизнь
Квартира горела вечером 18 апреля в Поставах на Советской улице. Сотрудники МЧС в коридоре обнаружили 55-летнюю хозяйку без сознания, вынесли ее на свежий воздух и передали медикам.
Узнали, где можно бесплатно проконсультироваться у юриста 24 апреля
Профсоюзные юристы 24 апреля бесплатно проконсультируют жителей Минской области. Обратиться можно с вопросами, связанными с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.