Опубликовано: 14 июля 2016, 14:19
58

Свята возера “Краса майго краю” пройдзе ў Мядзеле. У праграме – Саша Нэма, моладзевае шоу і рыбная лоўля

У Мядзеле на беразе возера Мястра 30 ліпеня пройдзе традыцыйнае свята мядзельскіх азёр “Краса майго краю”. У праграме свята запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў.

Загадчыца дзіцячага сектара Мядзельскага гарадскога Дома культуры Аксана Мельнічэнка расказала Край.бай:

– Свята возера – традыцыйнае творчае мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо шосты год. На беразе возера Мястра мы ўшаноўваем усе азёры нашай Мядзельшчыны. Сёлета таксама пройдуць конкурсы, гульні і спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.

Праграма свята “Краса майго краю”

Цэнтральная пляцоўка “Краса майго краю”

16.00-16.20

– тэатралізаванае адкрыццё свята;

16.20-20.00

– канцэртная праграма аматарскіх мастацкіх калектываў;

20.00-21.00

– аквашоу;

20.00-22.30

– выступленне беларускага спевака Сашы Нэма;

22.30-23.30

– дыскатэка;

23.30-24.00

– неонавае файер-шоу.

Гульнёвая пляцоўка “Дзіцячыя пацешкі”

16.00 – 21.00

– работа дзіцячых атракцыёнаў;

16.30-17.30

– гульнёвая праграма “Залатая рыбка”;

– майстар-клас па вырабе папяровых караблікаў;

– конкурс брызгалак “Абліваемся, закаляемся”.

Пляцоўка “Моладзевы перапалох!”

17.30 – 20.30

– моладзевае шоу “Колар фэст”;

18.30 – 22.30

– моладзевая акцыя.

Этнаграфічная пляцоўка “Мядзельшчына - крыніца натхнення”

16.00-20.00

– выстава рушнікоў і дываноў;

– работа дзяўчат-траўніц;

– брама жаданняў;

– легенды і паданні азёр Мядзельшчыны.

Пляцоўка “Рамесны карагод!”

16.00-20.00

– выстава-продаж вырабаў самадзейных майстроў;

– правядзенне майстар-класаў па відах рамёстваў.

Пляцоўка “Казка ў красцы”

17.00-20.00

– правядзенне майстар-класу па бодзі-арту;

– сэлфі з літаратурнымі героямі.

Пляцоўка “Водная алімпіяда па-мядзельску”

08.00-14.00

– спаборніцтвы па рыбнай лоўлі;

11.00-13.00

– спартыўныя спаборніцтвы па пляжным валейболе;

18.00-18.20

– водная феерыя.

Пляцоўка “Мядзельскія прысмакі”

16.00-24.00

– смачныя пачастункі.

Сяргей ЗЯНЬКО



Читайте также

Минчанин неправильно выбрал скорость и опрокинулся в кювет в деревне Красное под Молодечно
11 мая около 14:30, 69-летний минчанин, управляя автомобилем «Опель», двигаясь по улице Немира в деревне Красное Молодечненского района, вблизи жилого дома на закруглении дороги не справился с управлением автомобиля, съехал в кювет, где опрокинулся.
В Вилейском районе более 70 человек проехали на велосипедах порядка 30 километров. Узнали, кто, куда и зачем ехал
Сегодня, 11 мая, с площади Свободы Вилейки стартовал велопробег, посвященный 79-ой годовщине Победы и 30-летию детского оздоровительного центра «Надежда».
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.