Опубликовано: 16 сентября 2014, 14:55
36

У Мядзеле прызначылі новага галоўнага ідэолага

На пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прызначылі Ірыну Пазняк.

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта Ільі Шацько ад 8 верасня 2014 года №338-рл з 11 верасня начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прызначана Ірына Пазняк. Аб гэтым паведамляе “Нарачанская зара”.

Ірына Рышардаўна Пазняк нарадзілася 7 студзеня 1974 года ў Мінску. Адукацыя – вышэйшая, у 2007 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у 2010 – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Спецыяльнасці па адукацыі – сусветная і айчынная культура; фальклор; рэкламная інфармацыя і камунікацыі.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе настаўнікам па класу цымбалаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Са жніўня 2009 па жнівень 2012 года Ірына Рышардаўна працавала дырэктарам ДУА “Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

З 2012 года і да цяперашняга часу ўзначальвала ДУА “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў” у г. Дзяржынску Мінскай вобласці.

Паводле “Нарачанскай зары”

Читайте также

“Этот праздник для меня — вся жизнь!” Смотрите, как в Вилейке чествовали педагогов
4 октября в Вилейке прошел районный праздник, посвященный Дню учителя. Лучших представителей в сфере образования чествовали на сцене Дворца культуры.
В Молодечно еще одно ДТП из-за невнимательного водителя
5 октября на пересечении улиц Великий Гостинец и Машерова столкнулись «Тойота королла» и «Опель астра». Причиной стала невнимательность молодого водителя, который не уступил дорогу.
«Белшина» в Бобруйске отомстила ФК «Молодечно» за июньский разгром в городе солнца
Футбольный клуб «Молодечно» 5 октября в Бобруйске гостил у одного из своих главных конкурентов за выход в высшую лигу. Подопечные Александра Храпковского потерпели поражение со счетом 0:2, пропустив оба гола в первом тайме.