Опубликовано: 13 апреля 2012, 11:08
16

У межах "Фэсту экскурсаводаў" у Лагойскім раёне пройдуць дзве экскурсіі

"Фэст экскурсаводаў" у Беларусі сёлета адбудзецца 21-22 красавіка.

На Лагойшчыне 22 красавіка пройдуць экскурісіі “У старажытным гарадку над Гайнаю…” (г. Лагойск) і “Лагойскімі дарогамі Напалеона” (Камена – Плешчаніцы – Акцябр). Наведаць іх бясплатна можа любы жадаючы. Пачнуцца экскурсіі будуць а 10 гадзіне, месца збору – плошчы ў Плешчаніцах і каля Лагойскага райвыканкама ў Лагойску.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Лагойскага райвыканкама.

18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Святкаванне яго прапанавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і памятных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.

У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца "Фэст экскурсаводаў". Гэтая акцыя была прыдумана ў 2008 годзе ў коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства – прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень. Падчас "Фэсту экскурсаводаў" у розных рэгіёнах Беларусі праходзяць бясплатныя экскурсіі.

Па матэрыялах www.logoysk.gov.by

Читайте также

Не дотерпели. Мужчины в Вилейском районе рыбачили с сетью за семь часов до окончания нереста
Сотрудники Молодечненской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира 30 мая на канале Вилейско-Минской водной системы возле деревни Кучки Вилейского района предотвратили лов рыбы подъемной сетью за семь часов до окончания нереста.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.
Кто дому хозяин? В Воложинском районе разыскиваются наследники пустующего жилья
Городьковский сельисполком Воложинского района разыскивает наследников пустующих домов.