У межах "Фэсту экскурсаводаў" у Лагойскім раёне пройдуць дзве экскурсіі
"Фэст экскурсаводаў" у Беларусі сёлета адбудзецца 21-22 красавіка.
На Лагойшчыне 22 красавіка пройдуць экскурісіі “У старажытным гарадку над Гайнаю…” (г. Лагойск) і “Лагойскімі дарогамі Напалеона” (Камена – Плешчаніцы – Акцябр). Наведаць іх бясплатна можа любы жадаючы. Пачнуцца экскурсіі будуць а 10 гадзіне, месца збору – плошчы ў Плешчаніцах і каля Лагойскага райвыканкама ў Лагойску.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Лагойскага райвыканкама.
18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Святкаванне яго прапанавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і памятных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.
У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца "Фэст экскурсаводаў". Гэтая акцыя была прыдумана ў 2008 годзе ў коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Галоўная ідэя мерапрыемства – прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень. Падчас "Фэсту экскурсаводаў" у розных рэгіёнах Беларусі праходзяць бясплатныя экскурсіі.
Па матэрыялах www.logoysk.gov.by