Глыбоцкія баксёры выступілі ў Полацку
Спарынг-партнёрамі юных глыбоцкіх баксёраў былі равеснікі з дзвюх каманд Віцебска, дзвюх Наваполацка і каманда гаспадароў рынгу.
Як паведамляе 13 лістапада “Веснік Глыбоччыны”, магчымасць замацаваць дасягнуты ўзровень майстэрства на трэніроўках і ўзважыць свае патэнцыяльныя магчымасці атрымалі выхаванцы спортклуба “Рынг”. Дзякуючы кіраўніцтву аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама была арганізавана паездка ў Полацк, дзе хлопчыкі 2000 года нараджэння і меншыя прынялі ўдзел у адкрытым першынстве горада.
З пастаўленымі задачамі ўсе справіліся, піша газета. Парадавалі самыя малодшыя: Станіслаў Бервячонак (вагавая катэгорыя 36 кг), Аляксандр Козел (38 кг) і Сяргей Кавалеўскі (42 кг), які, дарэчы, прыязджае на трэніроўкі ў Глыбокае з Падсвілля. Выдатна трымаліся на полацкім рынгу вучань Карабоўскай СШ Аляксандр Нефядовіч (44 кг), які займаецца боксам толькі першы год, Ілля Парпуц (42 кг), Максім Цітоў (54 кг), Вадзім Князеў (48 кг), Мікіта Сіўко (42 кг), Максім Бельскі (46 кг), Арцём Рудак (40 кг) і Іван Протас (вагавая катэгорыя да 72 кг).
Паводле “Весніка Глыбоччыны”