Опубликовано: 03 октября 2014, 12:18
37

Звярнуць увагу грамадства на людзей з абмежаванымі магчымасцямі пастараюцца 4 кастрычніка ў Глыбокім (ПРАГРАМА)

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” у Гарадскім доме культуры правядзе сустрэчу “Мы разам”, на якой будуць прысутнічаць людзі з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькі і апекуны, валанцёры.

Галоўныя мэты сустрэчы – інтэграваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, не саромецца іх, а таксама заахвоціць людзей да хрысціянскіх каштоўнасцей праз учынкі міласэрнасці.

Пра гэта парталу Край.бай расказала дырэктар парафіяльнага аддзялення “Карытас” касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім Іна Вайцяховіч.

У гэты дзень на мерапрыемстве збяруцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі амаль з усёй Віцебскай вобласці. Дапамагаць інвалідам падчас спаткання будуць валанцёры. На сустрэчу таксама запрошаны дырэктар нацыянальнага аддзялення “Карытас” у Мінску ксёндз Віктар Гайдукевіч і дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч.

Праграма мерапрыемства:

10.30-10.45 – з’езд удзельнікаў, урачыстае прывітанне ўсіх прысутных (касцёл Святой Тройцы);

10.45-11.00 – шэсце ад касцёла Святой Тройцы да Гарадскога дома культуры ў суправаджэнні ДАІ;

11.00-13.00 – гульні, конкурсы, пачастункі, прадстаўленне лялечнага тэатра (Гарадскі дом культуры);

11.30-12.10 – круглы стол з удзелам бацькоў, апекуноў асоб з абмежаванымі магчымасцямі, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў ДКТ “Карытас”, Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і іншых. Удзельнікі абмяркуюць, як не абмяжоўваць, не саромецца інвалідаў, як вывесці гэтых людзей у грамадства.

14.00-15.30 – канцэрт, у якім прымуць удзел артысты ГДК і інваліды, якія праспяваюць песні і прачытаюць вершы. Напрыканцы гледачоў чакае “Шоу мыльных бурбалак”.

Мерапрыемства адкрытае, таму паўдзельнічаць у шэсці, конкурсах, гульнях, паглядзець канцэрт могуць усе ахвотныя, зазначыла Іна Вайцяховіч.

Даведка:Карытас” (сaritas) азначае любоў, братэрскую дапамогу і апеку. У канцы XIX стагоддзя словам “Карытас” нярэдка называлі дабрачынную дапамогу, якую Каталіцкі касцёл аказваў бедным, самотным і бяздольным.

Узнікненне самой назвы арганізацыі “Карытас” адносіцца да 1897 года, калі нямецкі святар Вертман заснаваў у Фрайсбургу агульнанямецкае аб’яднанне “Карытас”, якому пазней былі падпарадкаваны парафіяльныя аддзяленні.

Пасля Другой сусветнай вайны нацыянальныя арганізацыі "Карытас" дзейнічалі ў многіх краінах, а ўжо ў 1950 годзе пры Ватыкане была створана арганізацыя Caritas Internationalis, якая аб'яднала ўсе нацыянальныя падраздзяленні. Сёння ў склад "Карытас Інтэрнацыяналіс" (Caritas Internationalis) уваходзяць 154 нацыянальных "Карытас" са 198 краін свету. У апостальскай сталіцы існуе папская рада Cor Unum ("Адзінае Сэрца"), якая займаецца пытаннямі сацыяльнай дзейнасці Каталіцкай царквы. Cor Unum мае кансультатыўны статус у міжнародных арганізацыях, а таксама прадстаўлены ў ААН і ў Радзе Еўропы.

На тэрыторыі Беларусі касцёлы на працягу стагоддзяў вялі сваю дабрачынную дзейнасць галоўным чынам праз парафіі і манаскія ордэны, якія займаліся непасрэдна  аказаннем дапамогі ўбогім, хворым, інвалідам і сіротам. Больш за 200 ордэнаў у большай ці меншай ступені аказвалі дапамогу ўсім тым, хто жыве ў нястачы. Многія ордэны ўтрымлівалі бальніцы, дзіцячыя прытулкі, дамы для бедных і састарэлых.
http://caritas.by/aboutus/history
.

Марына ЖАКАЎКА

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.