Опубликовано: 12 июня 2012, 20:44
48
У Глыбокім знайшлі звон XIX ст. (ФОТА)
11 чэрвеня падчас працы па ўсталяванні апор электраперадач ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім быў адкапаны касцёльны звон 1882 года.
Як паведамляе сайт catholic.by, 11 чэрвеня ў 15 гадзін 20 хвілін падчас працы па ўсталяванні апор электраперадач брыгадай Верхнядзвінскага ўчастка Белсельэлектрасетбуда БМУ-2 ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім быў адкапаны касцёльны звон 1882 года.
Каштоўную знаходку адкапаў бурыльшчык Генадзь Кузняцоў.
Касцёл у Глыбокім быў пабудаваны ў 1764–1782 гг., перабудаваны ў 1902–1908 гг.