Опубликовано: 20 ноября 2013, 12:08
75

У Глыбокім павіншавалі аграрыяў раёна (ФОТА)

На святочным сходзе, які праходзіў 16 лістапада ў гарадскім Доме культуры, больш за 250 чалавек атрымалі ўзнагароды.

Як паведамляе “Веснік Глыбоччыны”, традыцыйна сваё галоўнае свята года, якое сёлета прыпала на нядзелю, 17 лістапада, работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК раёна адзначаюць напярэдадні.

Изображение 8

У іх адрас, а таксама ў адрас ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці прагучалі словы падзякі за працу. Перад прысутнымі выступілі самадзейныя і прафесійныя артысты.

Изображение 4

З дакладам на сходзе выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Алег Скрабнеўскі.

Узнагароды ўручалі старшыня райвыканкама Алег Морхат, першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарча Алег Скрабнеўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вячаслаў Кажан, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Эла Ждановіч.

На сцэну пад апладысменты ўздымаліся лепшыя камбайнеры, трактарысты, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, работнікі і спецыялісты жывёлагадоўчай галіны, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, старшыні прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый АПК, маладыя спецыялісты, а таксама навучэнцы прафліцэя, гімназіі, вучні школ раёна, якія найлепшым чынам праявілі сябе ў час летняй працоўнай чвэрці.

Изображение 3

За вялікі ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар філіяла “Галубічы” Франц Вайцяховіч, Ганаровымі граматамі райвыканкама – дырэктар ААТ “Мосарлён” Віктар Кейзік, дырэктар філіяла “За Радзіму” Тадэвуш Зяновіч, аператар машыннага даення філіяла “Мнюта” Валянціна Чайка.

Падзякі райвыканкама ўручаны адказным ад райвыканкама за работу сельгасарганізацый – старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціне Сямчонак, начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяне Малатоўнік, начальніку аддзела статыстыкі раёна Галіне Муравей.

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 10

На свяце прысутнічалі і былыя кіраўнікі Глыбоцкага раёна – Валерый Акуленка, Віктар Сініцкі, Міхаіл Кандзерскі. Яны таксама атрымалі падарункі з рук старшыні райвыканкама Алега Морхата.

З прамовай на свяце выступіў старшыня райвыканкама Алег Морхат.

За пару гадзін да свята на плошчы каля Дома культуры пачалі працаваць гандлёвыя рады – сваю прадукцыю прадставілі перапрацоўчыя прадпрыемствы раёна.

Изображение 2

Изображение 7

На працягу ўсяго дня ўдзельнікаў свята віншавалі самадзейныя артысты горада і пасёлка Падсвілле, а таксама ансамбль “Верасы”.

Изображение 1

Изображение 9

Паводле “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.