У Глыбокім ля кожнай установы з’явяцца літары старажытнага алфавіта
Да Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім плануюць здзейсніць праект “Літарынка”.
Як паведамляе “Веснік Глыбоччыны”, па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта ў горадзе прапануецца здзейсніць праект “Літарынка”.
Ён праводзіцца ў рамках аб’яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года кнігі, з мэтай падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства і фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі гараджан праз удзел у грамадскім жыцці горада.
Ля кожнай арганізацыі, прадпрыемства, установы незалежна ад формы ўласнасці будуць устаноўлены літары старажытнага алфавіта. Вызначаны іх памер, у астатнім палёт фантазіі не абмежаваны.