Опубликовано: 22 июня 2016, 13:11
94

Свята святога Яна Хрысціцеля пройдзе ў Мосары Глыбоцкага раёна 25 чэрвеня

Традыцыйна ў гэты дзень у Мосары адбудуцца ўрачыстасці. У касцёле Святой Ганны з самай раніцы пачнуцца набажэнствы, у культурнай праграме – святкаванне Купалля і канцэрт.

Пра гэта распавяла Край.бай галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Мацюшонак.

24 чэрвеня каталікі святкуюць нараджэнне Яна Хрысціцеля. Па каталіцкім календары ў гэты дзень адзначаюць і адно з самых старажытных святаў – Купалле.

Па словах Таццяны Мацюшонак, у Мосар прыедуць святары з суседніх раёнаў, таксама чакаецца візіт біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.

Культурная праграма з удзелам самадзейных калектываў у гэтым годзе пачнецца ў 19.00. Будуць працаваць выставы вырабаў майстроў раёна і гандлёвыя рады.

Не абыдзецца свята і без распальвання вогнішча, гульняў і забаваў.

Як адзначыла Таццяна Мацюшонак, штогод на свята святога Яна Хрысціцеля ў Мосар прыязджаюць больш за 300 гасцей.

Расклад набажэнстваў у касцёле Святой Ганны ў гонар святога Яна Хрысціцеля

Субота, 25  чэрвеня

10.00 – святая імша на пачатак урачыстасці святога Яна Хрысціцеля

11.00-14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (наведванне капліцы святога Юстына), працяг у 16.00-18.00

15.00 – святая імша ў інтэнцыі наведвальнікаў рэліквій святога Юстына і парка

19.00 – святая імша з урачыстасці святога Яна Хрысціцеля (блаславенства агню, працэсія і запальванне вогнішча)

19.00 – пачатак культурнай праграмы

Нядзеля, 26 чэрвеня

12.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта

13.00 – урачыстая святая імша (працэсія, блаславенства)

Юлія ЛАХВІЧ

Читайте также

Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.