Опубликовано: 05 марта 2013, 12:58
41

Правялі зіму і сустрэлі вясну ў Глыбокім (ФОТА)

У мінулую нядзелю, 3 сакавіка, на Цэнтральнай плошчы глыбачане і госці горада сустрэлі вясну.

Як паведамляе “Веснік Глыбоччыны”, на ўзбярэжжы возера Кагальнае шчыравалі над афармленнем ледзяных скульптур мастакі-ўмельцы з лясгаса, прафліцэя, мясакамбіната, з іншых працоўных калектываў. Была магчымасць паназіраць за лыжнымі гонкамі, у якіх прымалі ўдзел лепшыя спартсмены раёна, а таксама - за аматарамі зімняй рыбалкі.

Изображение 1

Адкрываючы свята, старшыня райвыканкама Алег Морхат падкрэсліў:
- Наша свята праходзіць напярэдадні Масленіцы па праваслаўным календары. Таму давайце звернемся з малітвамі да Госпада Бога.

Изображение 2

Тэма Масленіцы знайшла адлюстраванне і ў кампазіцыі са снежных скульптур, зробленай майстрамі з Глыбоцкага лясгаса. Дарэчы, гэтая кампазіцыя прызнана лепшай з усіх, якія былі прадстаўлены на конкурс.

Изображение 3

У гульнях, забавах, конкурсах прымалі ўдзел як дарослыя, так і дзеці. Прайшло таксама і тэатралізаванае прадстаўленне. А кульмінацыяй стала падвядзенне вынікаў конкурсу падворкаў сельсаветаў. Лепшымі журы назвала падворкі Узрэцкага, Удзелаўскага, Ломашаўскага, Галубіцкага, Азярэцкага сельсаветаў.

Изображение 4

На лыжні роўных не было спартсменам мясакамбіната. Сярод прызёраў - лыжнікі раённага аддзела дэпартамента аховы, прафліцэя.

Изображение 5

У конкурсе аматараў зімняй рыбалкі тройка прызёраў выглядае так: Дзвінская эксперыментальная база, аўтатранспартнае прадпрыемства №16, ААТ “КупцовЪ”.

Изображение 6Изображение 7Изображение 9Изображение 10Изображение 11

Па матэрыялах “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.