ПРАГРАМА свята “Перамога адна на ўсіх” у Глыбокім
Раённае свята пройдзе 9 мая і будзе прысвечана 69-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пра тое, якія мерапрыемствы пройдуць у горадзе ў гэты дзень, Край.бай паведамілі ў аддзеле ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама.
ПРАГРАМА
9.00 – ускладанне вянкоў і кветак да мемарыяльных месцаў Глыбокага;
10.00 – мітынг у парку Перамогі і ўрочышчы Барок;
11.00-12.30 – тэматычны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі (Дом культуры). На пляцоўцы побач будзе працаваць ваенна-палявая кухня;
11.00-13.00 – гульні і конкурсы для дзяцей на пляцоўцы “Брыганціна”;
13.00-17.00 – дэманстрацыя ваенных фільмаў (гарадскі цэнтр культуры);
17.00 – канцэрт гурта “Тяни-Толкай” (галоўны стадыён Глыбокага);
20.00 – моладзевая дыскатэка (Дом культуры).
Анастасія ЖУРАЎСКАЯ