Опубликовано: 23 августа 2012, 15:16
55

ПРАГРАМА Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім 1-2 верасня

У 2012 годзе свята прысвечана Году кнігі.

Праграму для kraj.by прадаставіла начальнік аддзела культуры Глыбокскага райвыканкама Таццяна Малатоўнік.

29 жніўня – 2 верасня - Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (Мінск – Святое Поле каля в. Загор'е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна – г. Талачын Віцебскай вобласці – г.п. Багушэўск Сенненскага раёна – г.п. Лёзна – г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна – г.п. Ула Бешанковіцкага раёна – г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна – в. Празарокі Глыбоцкага раёна – г. Глыбокае).

1 верасня

г. Глыбокае Бібліятэка сямейнага чытання, вул. Энгельса, 41а

10.00 - Адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Лявонцію Ракоўскаму

10.00-18.00 - Выстаўка-прэзентацыя “Паэтычная гасцёўня” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная творчасці народных паэтаў Беларусі Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка

10.30 - Узнагароджанне пераможцаў ХХ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Выставачная зала, вул. Леніна, 14

11.00 - Адкрыццё выставы “Прысвячэнне Году кнігі”

Дом культуры, вул. Камуністычная, 10

12.00-14.00 - “Пісьменнік. Кніга. Час” – Міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў

Глыбоцкі райвыканкам (зала пасяджэнняў)

15.00-18.00 “Глыбоцкія чытанні” – навукова-практычная канферэнцыя

Дом культуры, вул. Камуністычная, 10

16.00-18.00  - “Жывая класіка” – конкурс юных чытальнікаў Глыбоцкага района па творах класікаў беларускай літаратуры: да юбілеяў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка

в. Празарокі Глыбоцкага раёна (Празароцкая СШ)

10.00-18.00 - Перасоўная выстаўка, прысвечаная творчасці беларускага тэатральнага і літаратурнага дзеяча Ігната Буйніцкага

11.00-12.00 - Фальклорнае свята “Рэй вядзе Ігнат Буйніцкі”

Галоўная сцэна (цэнтральная плошча)

18.00-19.30 - Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

22.00-24.00 - Этнадыскатэка “Старадаўнія рытмы”

Вуліцы горада

10.00-22.00 - “Віцебшчына хлебасольная” – выстава-кірмаш панадворкаў гарадоў і раёнаў вобласці

2 верасня

Кафедральны сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

9.00-11.00 - Божая Літургія

Сквер на плошчы 17 Верасня

11.00-11.30 - Цырымонія адкрыцця Сквера славутых землякоў-глыбачан

11.30-12.00 - Урачыстае шэсце “З крыніц жыватворных Глыбоцкага краю”

Галоўная сцэна (цэнтральная плошча)

12.00-13.00 - Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства

Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята. Тэатралiзаваная дзея “Вытокі духоўнасці”

13.00-14.00 - Цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор 2012 года

14.00-15.30 - Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча

15.30-17.00 - Выступленні творчых калектываў вобласці і замежных гасцей

17.00-18.00 - Маладзёжны праект “Час выбраў нас”

Плошча 17 Верасня

10.00-18.00 Фестываль кнігі і прэсы:

- павільёны "Сучасная беларуская кніга і прэса", “Паліграфічныя абсягі”, “Праекты Саюзнай Дзяржавы”;

- выстаўка “СМІ Віцебшчыны”;

- прэзентацыі выдавецкіх праектаў;

- сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы

Выставачная зала, вул. Леніна, 14

10.00-18.00 - Выстаўка “Друкаваныя рарытэты” (з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

10.00-18.00 - Выстаўка гісторыі пісьменства “Ад берасцяной граматы да ІНТЭРНЭТ” (з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея)

Дзіцячы панадворак (дзіцячы гарадок “Брыганціна”)

10.00-18.00 - Свята для дзяцей “Разам з кнігай мы расцём”

Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў

Літаратурная гасцёўня “Голасам душы і сэрца”

Дзіцячая друкарня “З мінулага ў будучыню”

Інтэлектуальны турнір “Мая Глыбоччына”

Касцюміраванае шэсце “Беларусь – крыніца натхнення”

Выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей “Чалавеку патрэбна не слава”

Конкурс малюнкаў на асфальце “Прыедзь у край мой ціхі…”

Пленэр юных мастакоў “З прыродай зліўшыся душой…”

Работа пляцовак “Модная хваля”, “Сэрцам народжаны спеў”

Узбярэжжа возера Кагальнае

11.00-15.00 - Дзіцячы пленэр імя Язэпа Драздовіча

Майстар-класс маляванкі

Тэатральны панадворак “На прызбе ў дзядзькі Ігната” каля Цэнтра культуры

10.00-17.00 - Тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Ігната Буйніцкага”

Выступленне “ўзорных” і “народных” тэатральных калектываў вобласці

Майстар-клас клуба народных майстроў “Крыніца”

Альгердаў тракт, вул. Леніна

10.00-22.00 - Тэатралізаванае прадстаўленне “На раздарожжы” з удзелам Альгерда, магнатаў Корсака і Зяновіча

Тракт “Ад агню да пяра”, вул. Энгельса

10.00-22.00 - Першабытная стаянка, здабыча агню архаічнымі метадамі

Пісьмо на бяросце, пісьмо на камяні

Рунічная пісьменнасць, майстэрня па перапісе кніг,скорапіс, каліграфія

Архаічныя спевы, карагоды, іголкавае шыцце

Вышыўка, выстава ручнікоў, паясоў, майстар-клас па ганчарстве, выстава вырабаў са скуры

Працоўныя абрады з удзелам фальклорных калектываў (абрад “Дажынкі”)

Выстава хатніх прылад працы

Тракт нацыянальных культур, вул. Маскоўская

10.00-22.00 - Нацыянальныя падвор’і – свята народнай творчасці

Тракт “Шчодрыца”, вул. Камуністычная

10.00-22.00 - Конкурс на лепшы панадворак сярод падвор’яў сельскіх саветаў і гаспадарак раёна

Турыстычны тракт, вул. М.Горкага

10.00-18.00 - Выстава-прэзентацыя турыстычных фірмаў і турыстычных маршрутаў

Выстава “Светачы зямлі Глыбоцкай”

Маладзёжны панадворак “Маладзецкія забавы”, вул. Камуністычная

10.00-19.00 Выстава-кірмаш прадукцыі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў вобласці

Гала-канцэрт пераможцаў абласнога конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”

Гульні, конкурсы. Брэйк-данс. Тэатр моды

Канцэрт фіналістаў і пераможцаў конкурсу “Звонкая раніца”

Спартыўны панадворак, гарадскі стадыён

11.00-17.30 - Паказальныя выступленні парашутыстаў

Футбольны матч паміж прадстаўнікамі рэспубліканскіх СМІ і ветэранамі футбола г.Глыбокае

вул. Камуністычная

10.00-18.00 - Спаборніцтвы па армрэстлінгу, спартыўнаму дартсу, настольнаму тэнісу, шашках, шахматах і інш.

вуліцы горада

10.00-22.00 - “Віцебшчына хлебасольная” – выстава-кірмаш панадворкаў гарадоў і раёнаў вобласці

Дом культуры, вул. Камуністычная, 10

18.00-19.30 - Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа “Кракаўскі студэнт” па п'есе Георгія Марчука

Галоўная сцэна (цэнтральная плошча)

20.00-22.00 - Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства

Цырымонія перадачы эстафеты Свята

Гала-канцэрт майстроў мастацтваў

22.00 - Святочны феерверк

Усе навіны пра Дзень беларускага пісьменства можна прачытаць ТУТ.

Падрыхтавала Алёна СПІРЫДОН

Читайте также

58-летний безработный мужчина обгорел и отравился дымом в доме, где ему разрешили пожить в Молодечненском районе
Жилой дом горел вечером 2 декабря в деревне Вазгелы Молодечненского района. Ожоги и отравление продуктами горения получил 58-летний мужчина, который жил в этом доме с разрешения хозяина.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Профессора и доктора наук будут принимать по тарифу 52 рубля за первичный прием. Минздрав установил тарифы на платные прием и консультацию врача
Соответствующее постановление №156 опубликовано на Национальном правовом портале. Документ вступит в силу 1 февраля 2025 года.