Опубликовано: 24 марта 2015, 15:22
32

Парафіянка з Глыбокага Марыя Садоўская разам з іншымі вернікамі спявала песню для дзяржсакратара Папы Рымскага

Афіцыйны візіт дзяржаўнага сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна ў Беларусь адбыўся па запрашэнні кіраўніцтва Беларусі.

За час свайго знаходжання ў Беларусі іерарх прыняў удзел у сустрэчах на дзяржаўным узроўні, у тым ліку з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, паведамляе 20 сакавіка сайт газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Сярод мерапрыемстваў, на якіх прысутнічаў дзяржаўны сакратар Папы Францішка, – міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі ў мінскім касцёле св. Сымона і Алены, святая Імша з удзелам дзяцей у архікатэдральным касцёле.

Мінулыя выхадныя для глыбоцкай моладзі, якая ў ноч з 14 на 15 сакавіка ўдзельнічала ў міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены, сталі запамінальнымі. Разам з юнакамі і дзяўчатамі – вернікамі  з розных куточкаў Беларусі – яны віталі дзяржаўнага сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна.

Удзельніца ўрачыстасці парафіянка Глыбоцкай парафіі Марыя Садоўская падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Усё вельмі і вельмі спадабалася. Такога ніколі не было ў маім жыцці! Уявіце, прыязджаў другі чалавек пасля Папы Рымскага – для ўсіх католікаў гэта быў хвалюючы момант. Прыемна ўразіла, што кардынал – чалавек просты, як і Іісус Хрыстос, паказаў прыклад, як неабходна быць добрым, любіць людзей. П’етра Параліна правёў канферэнцыю, адказаў на пытанні, якія хвалявалі беларускую моладзь. А на галоўнае з іх, ці прыедзе ў Беларусь Папа Рымскі, сказаў, што наш народ заслужыў гэтай вялікай падзеі. Прыемна было бачыць, колькі юнакоў і дзяўчат сабралася ў касцёле, што сведчыць пра ўзровень веры ў Беларусі. Здзівіў і той факт, што кардынал цікавіцца беларускай культурай – якраз у першыя хвіліны сустрэчы з моладдзю  ён працытаваў вершаваныя радкі Рыгора Барадуліна пра Чырвоны касцёл.

Дарэчы, знаёмства дзяржаўнага сакратара з моладдзю праходзіла ў форме прэзентацый кожнай з дыяцэзій. Марыя Садоўская разам з вернікамі Віцебскай дыяцэзіі спявала песню для самога П’етра Параліна.

Паводле сайта газеты “Веснік Глыбоччыны”

Читайте также

На пожаре жилого дома в Сморгонском районе обнаружен погибший 47-летний хозяин
В агрогородке Крево Сморгонского района ночью 9 декабря горел жилой дом. Справившись с огнем, спасатели обнаружили тело погибшего 47-летнего хозяина
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
Кого и зачем посещают работники МЧС и сельисполкома, узнали в совместном рейде по Хожовскому сельсовету
Выехали в рейд с работниками Молодечненского ГРОЧС и Хожовского сельисполкома. Проверяли пожарную безопасность в частных домовладениях.