Опубликовано: 07 октября 2013, 10:27
42

Падчас раскопак на Глыбоччыне археолагі знайшлі рэч невядомага прызначэння (ФОТА)

Група валанцёраў з Глыбокага і прафесійны археолаг з Мінска на тэрыторыі Пліскага сельсавета праводзілі пробныя раскопкі, гэта значыць закладалі ў розных месцах шурфы на колішнім старажытным паселішчы. Даследаванне стала выніковым.

Аб гэтым 4 кастрычніка пішуць Весткі са спасылкай на “Вольнае Глыбокае”.

Рэч невядомага прызначэння, знойдзеная археолагамі ў Глыбоцкім раёне

Изображение 1

Вельмі шмат артэфактаў розных эпох, памеры паселішча – унушальныя. Знаходкі паказвалі – людзі жылі тут у часы неаліту, г. зн. 5-3 тысячы гадоў да нараджэння Хрыста, аб чым сведчаць знаходкі крэменю. Жылі і ў бронзавы век (2-е тысячагоддзе да н. Х. – пачатак 1-га пасля н. Х.), калі пачала развівацца металургія.

Першымі пасяленцамі тут былі балты, аб чым сведчаць рэшткі керамікі і характэрныя бутэлепадобныя формы. Балты не ведалі ганчарнага кола – рэшткі керамічнага посуду паказваюць, што вылепленыя яны ўручную, усярэдзіне дададзены перапалены камень.

Знойдзены і рэшткі славянскай печкі-каменкі, г.зн. пасля балтаў тут жылі славяне. Трэба сказаць, што славяне былі больш прагрэсіўныя – печка-каменка доўга трымае цяпло, што вельмі актуальна для ацяплення жылога памяшкання і ўтрымання ў ім цяпла. А вось балты выраблялі глінабітныя печы, якія хутка астывалі. Дзе славяне гэтаму навучыліся? Магчыма, на Балканах, а потым славяне, якія мігравалі сюды, прынеслі з сабой такую тэхналогію, пішуць «Весткі».

Была нечаканая знаходка ў слаях бронзавага веку (гл. здымкі)... Што гэта? Свідар? Дэталь нейкага прыстасавання?

«Стрыжань» у гэтага артэфакта – правільны шасцівугольнік, па баках «лопасці» таксама правільнай трохкутнай формы – са скосамі, нібы заточаныя на станку. Матэрыял, з якога выраблены гэты артэфакт, невядомы (у нас ён не сустракаецца). Магчыма, базальт, але гэта будзе высветлена ў Мінску.

Изображение 2

Цікава, якім спосабам старажытныя людзі апрацоўвалі гэты матэрыял, які не паддаецца ручной апрацоўцы? У сённяшніх умовах такі трывалы матэрыял могуць апрацаваць толькі высокатэхналагічныя шліфавальныя станкі.

Дэталь вырабленая тут? Альбо прывезеная сюды старажытнымі гандлярамі?

Праўдападобна, гэта толькі невялікая частка нейкай большай дэталі, бо бачны яўны надлом. Маглі, зразумела, паламаць і плугі калгаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і ў нашыя дні.

У Мінску будуць зробленыя пэўныя высновы з тых артэфактаў, якія былі знойдзеныя. На восень плануюцца новыя, але ўжо больш маштабныя археалагічныя раскопкі. Дапамагаць, як і раней, будуць глыбоцкія валанцёры.

Паводле Вестак

Читайте также

Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.