Нашэсце баброў назіраецца ў Глыбоцкім раёне (ВІДЭА)
Цяпер на Залескай паляўнічай дачы, што адносіцца да Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі, налічваецца больш за 200 баброў, а гэта значна вышэй дапушчальнай нормы.
Па словах падлоўчага Кастуся Сайкоўскага, штогод гэтых вадалюбівых грызуноў становіцца больш, паведамляюць Весткі.
У апошнія гады бабры ператварыліся ў сапраўдную праблему. У пошуках падыходзячага асяроддзя яны селяцца на меліярацыйных каналах. З-за плацін, якія будуюць грызуны, у вадаёмах падымаецца ўзровень вады, парушаецца праца меліярацыйных сістэм. Акрамя таго, падчас сваёй жыццядзейнасці жывёлы наносяць страты лясной гаспадарцы.
Спосаб вырашыць праблемную сітуацыю ёсць, лічыць Кастусь Сайкоўскі. Для гэтага неабходна стварыць у Беларусі ўмовы, пры якіх здабыча бабра будзе рэнтабельнай для паляўнічых, што дазволіла б мінімізаваць шкоду, якую прычыняюць грызуны, захаваўшы пры гэтым іх папуляцыю.
Паводле Вестак