Опубликовано: 17 апреля 2017, 16:27
65

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры Маладзечна, выйграла студэнтка 5-га курса Алена Храмец з Маладзечна.

Умовы розыгрышу Край.бай публікаваў раней.

Навучаецца Алена ў Мінску. Зараз працуе над дыпломам. Яна скончыла музычную школу па класу фартэпіяна. Цікавіцца Алена не толькі сучаснай, але і класічнай музыкай, таму выйграным квіткам у свой дзень нараджэння вельмі задаволеная. “Гэта цудоўны падарунак для мяне ў гэты дзень”, – адзначыла яна.

Віншуем усіх са святам, а Алену з днём нараджэння! Жадаем ей поспехаў у напісанні дыпломнай працы і шанцавання ва ўсіх справах.

Адказы на пытанні:

1) Хто з’яўляецца скульптарам помніка Агінскага, усталяванага каля музычнага каледжа? (скульптар Валяр'ян Янушкевіч. Крыніца be.wikipedia.org)

2) У якім годзе Рыгор Сарока стаў кіраўніком мызычнага каледжа імя М.-К. Агінскага? (у 1980 г. Крыніца ­www.molmk.by)

3) Які ансамбль выконвае паланэз Агінскага з тэкстам? (Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» выконвае паланэз Агінскага з тэкстам, напісаным кіраўніком калектыву Вячаславам Шарапавым. Крыніца be.wikipedia.org)

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ



Читайте также

«Смелый и не боится экспериментировать». Пообщались с серебряным призером Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии Павлом Батурой и его педагогом Оксаной Колядой
Одиннадцатиклассник молодечненской гимназии № 10 Павел Батура - обладатель серебряной медали Международной Менделеевской олимпиады школьников по химии, которая с 22 по 26 апреля проходила в городе Шэньчжэнь Китайской Народной Республики.
В Молодечно задержали нетрезвого водителя. Ему грозит штраф в размере 200 базовых величин
В Молодечно нарядом отдела ГАИ Молодечненского РОВД был задержан 41-летний мужчина с признаками алкогольного опьянения.