Опубликовано: 21 апреля 2014, 11:01
53

Лепшыя чытальнікі вершаў з Глыбоцкага раёна паўдзельнічаюць у здымках фільма

Праект “Паэтычная Глыбоччына” прысвечаны 600-годдзю горада. Удзельнічаць у ім могуць мясцовыя паэты, кіраўнікі і работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, школьнікі, дзеці, моладзь Глыбоцкага раёна.

Як расказала Край.бай дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Алена Заяц, праект стартаваў у сакавіку. Яго арганізатарам з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама.

Праект складаецца з трох этапаў:

1 этап – выразнае чытанне верша, запіс на відэакамеру;

2 этап – выбар журы лепшых чытальнікаў, мантаж фільма з іх удзелам;

3 этап – дэманстрацыя відэафільма на свяце, прысвечаным 600-годдзю горада, 3 ліпеня 2014 года.

“Удзельнікі выбіраюць вершы мясцовых паэтаў, рыхтуюцца да выразнага чытання альбо вучаць на памяць, затым адбываецца відэаздымка чытання выбранага верша. Мэтамі праекта з’яўляюцца развіццё цікавасці да чытання, да роднай мовы, папулярызацыя твораў мясцовых паэтаў, захаванне нацыянальнай спадчыны, фарміраванне адукаванага грамадства”, – патлумачыла Алена Заяц.

Лепшыя чытальнікі будуць урачыста ўзнагароджаныя дыпломамі і паўдзельнічаюць у стварэнні фільма, які пакажуць на свяце горада 3 ліпеня.

Работы можна накіроўваць да канца мая на адрас: завулак Энгельса, 41а-11.

Яўген ЦЯЛІЦА

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.