Лепшых механізатараў і вадзіцеляў сельскіх гаспадарак адзначылі ў Глыбокім (ФОТА і ВІДЭА)
Раённае свята вясны і працы “Будзе хлеб, будзе і песня” прайшло 24 мая ў Глыбокім. На ім ушаноўвалі працаўнікоў вёскі, якія вызначыліся на веснавых палявых работах.
Па выніках спаборніцтва, умовы якога былі распрацаваныя райкамам прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, пераможцамі сталі:
– Сяргей Кавалёнак (сельгаспрадпрыемства “Азярцы”),
– Станіслаў Вітко (сельгаспрадпрыемства “За Радзіму”),
– Мікалай Гарадзёнак (філіял “Галубічы” ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат”).
Падарункі ад БРСМ атрымалі лепшыя маладыя механізатары раёна: Дзмітрый Францукевіч (ААТ “Залатая падкова”), Міхаіл Раманюк (філіял “Каралі” Глыбоцкага мясакамбіната), Уладзімір Урбанайціс (ААТ “Канстанцінаў двор”).
Больш за 100 чалавек ушанавалі на раённым свяце. Сярод іх не толькі механізатары, але і вадзіцелі, спецыялісты, повары, навучэнцы ліцэя.
Відэа з урачыстасці
Анастасія ЖУРАЎСКАЯ
Фота і відэа Яўгена ЦЯЛІЦЫ