Імша аб цвярозасці беларусаў адбудзецца на Адпусце св. Ганны ў Мосары (ПРАГРАМА)
У Мосары ў 1775-90 гадах Роберт і Ганна Бжастоўскія пабудавалі прыгожы палац у стылі класіцызму, які, на жаль не захаваўся, а ў 1792 годзе фундушам у 1000 дукатаў чырвонага золата яны фундавалі каталіцкую святыню пад тытулам святой Ганны, нябеснай апякункі жонкі фундатара.
Святкаванне ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, у гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:
28 ліпеня (субота).
13:00 - Святая Імша з казаннем.
14:00 – 17:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў капліцы.
18:00 - Святая Імша з казаннем.
19:00 – Урачыстае адкрыццё і асвячэнне “Дома пілігрыма”.
29 ліпеня (нядзеля).
10:00 – Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
11:00 – 12:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў капліцы.
13:00 – Урачыстая Святая Імша.
vg-gazeta.by