Опубликовано: 03 февраля 2014, 16:20
121

Журы выбрала тры варыянты гімна горада Глыбокае (ФОТА і АЎДЫЁ)

Яго аўтары будуць узнагароджаныя грашовымі прэміямі ад аднаго да трох мільёнаў. Абсалютны пераможца – гімн Глыбокага – будзе названы пазней.

Kraj.by анансаваў мерапрыемства.

24 студзеня ў Глыбоцкім доме культры завяршыўся конкурс гімна горада Глыбокае, прысвечанага 600-годдзю населенага пункта. Яго арганізатарамі з’яўляліся райвыканкам, раённы Савет дэпутатаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Прадставіць свой варыянт гімна маглі ўсе ахвотныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Таму свае музычныя творы даслалі не толькі глыбачане, але і жыхары Браслава і Полацка.

Прысутныя ў зале атрымалі лісты для галасавання, і прагучалі сем кампазіцый:

1. “Глыбоцкі вальс” (сл. Віталя Гарановіча, муз. Ганны Шаколы, Глыбокае)

2. “Табе, маё Глыбокае” (сл. Віталя Гарановіча, муз. Ганны Шаколы, Глыбокае)

3. “Глыбокае” (сл. В.Граноўскі, муз. В.Граноўскі, Полацк)

4. “Гімн г. Глыбокае” (сл. Феакціста Фядотава, муз. Ліліі Чарняўскай, Полацк)

5. “Мой горад” (сл. Алеся Жыгунова, муз. Браніслава Грамакоўскага, Глыбокае)

6. “Красуй, мой горад” (сл. Браніслава Грамакоўскага, муз. Браніслава Грамакоўскага, Глыбокае)

7. “Глыбокае” (сл. Л.Лаўрыновіча, муз. Л.Лаўрыновіча, Браслаў).

Прысутныя ў зале атрымалі лісты для галасавання

Изображение 1

З сямі кампазіцый трэба было выбраць адну і паставіць насупраць яе які-небудзь знак – птушачку, крыжык. Падлічыўшы галасы, журы, якое ўзначальвае старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, агучыла тры лепшыя варыянты гімна.

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 8

Изображение 6

Кампазіцыі размясціліся ў наступным парадку:

1. “Мой горад”

2. “Табе, маё Глыбокае”

 

3. “Красуй, мой горад”

Пасля юрыдычнага зацверджання аўтары будуць узнагароджаныя грашовымі прэміямі ў памеры: за першае месца – 3 мільёны рублёў, другое – 2 мільёны рублёў, трэцяе – 1 мільён рублёў.

Абсалютны пераможца – гімн Глыбокага – будзе названы пазней. Працяг тэмы – ТУТ.

Яўген ЦЯЛІЦА
Фота аўтара
Аудыё прадастаўлена Край.бай аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама

Читайте также

В Вилейском районе на браконьера заведено уголовное дело
Вилейским районным отделом Следственного комитета возбуждено уголовное дело по части 3 статьи 281 (незаконная добыча рыбы, повлекшая причинение ущерба в крупном размере) Уголовного кодекса Республики Беларусь.
Смотрите, какие пункты региона останутся без света с 19 по 30 мая
В графике плановых отключений электроэнергии «Минскэнерго» ненадолго останутся без света некоторые населенные пункты Молодечненского и Мядельского районов.
«Молодечно» дважды забивает на Национальном стадионе, но очков домой после игры с минским «Динамо» не везет
На Национальном олимпийском стадионе «Динамо» в столице 17 мая футбольный клуб «Молодечно» встречался с чемпионом Беларуси минским «Динамо». Зелено-белые молодечненцы забили дважды, но пропустили на один гол больше и потерпели девятое поражение с начала сезона-2025. На этот раз со счетом 2:3.