ФОТАРЭПАРТАЖ: Велікоднае набажэнства ў Глыбокім
Урачыстасць у парафіі Святой Тройцы распачалася 26 сакавіка ў 22.00.
Спачатку перад касцёлам быў запалены Пасхал. У касцёле ў гэты час было пагашана святло. Святар унёс запалены Пасхал у храм са словамі "Святло Хрыста". Ад яго вернікі запальвалі свае свечкі, паведамляюць Весткі.
Пасля гэтага распачалася літургія слова, якая ў велікоднае свята больш урачыстая і працяглая па часе.
Потым пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч звярнуўся са словам да вернікаў.
Далей адбыўся абрад Хросту. Да хрысціянскай супольнасці далучыўся юнак па імені Ян, які ў велікодную ноч прыняў сакрамант Хросту.
Пасля гэтага распачалася Эўхарыстычная літургія.
Па яе заканчэнні вернікі прайшлі з Рэзурэкцыйнай працэсіяй па прыкасцельнай плошчы.
Фота з Вестак