Аўтобусы на Браслаў, Міёры, Шаркаўшчыну не будуць заходзіць на аўтавакзал "Маскоўскі"
Пачынаючы з 1 жніўня некаторыя аўтобусы глыбоцкага накірунку будуць адыходзіць з аўтавакзала “Усходні” без заходу на аўтавакзал “Маскоўскі”.
Аб гэтым паведамляюць Весткі.
Змены датычаць маршрутаў “Мінск – Браслаў” (адпр. 07.40, 16.40 штодня), “Мінск – Міёры” (адпр. 13.50 па пт., сб.), “Мінск – Шаркаўшчына” (6.30 сб., 11.20 ндз).
Аўтобусы “Мінск – Глыбокае” будуць адпраўляцца з "Усходняга", але па-ранейшаму заходзіць на “Маскоўскі” (адпр. 11.20, 13.00 штодня).
Аўтобус “Мінск – Рыга” (адпр. 9.20 штодня) будзе адпраўляцца з аўтавакзала “Цэнтральны”.
Сайт прадпрыемства “Мінсктранс” паведамляе таксама, што ў далейшым у маршрут руху некаторых аўтобусаў будзе ўключаны аўтавакзал “Цэнтральны”. Калі гэта станецца і якіх маршрутаў датычыцца, сайт не піша.
Як даехаць да аўтавакзала "Усходні"
Аўтавакзал “Усходні” знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага. З чыгуначнага вакзала да яго можна даехаць аўтобусам №127, тралейбусамі №20, №30 да прыпынку “Аўтавакзал "Усходні”.
Нагадваем таксама, што 19 ліпеня 2013 года Беларуская чыгунка дадала да цягніка №625 Мінск – Віцебск бесперасадкавы вагон Мінск – Друя. Ён курсіруе штодня праз Маладзечна, Крулеўшчыну, Глыбокае, Варапаева, Шаркаўшчыну, Міёры. Адпраўленне са станцыі “Мінск-Пасажырскі” у 23.00.
Спасылкі, карысныя для падарожнікаў
minsktrans.by - сайт прадпрыемства "Мінсктранс". Расклад гарадскога транспарта ў Мінску.
ticketbus.by - расклад міжгародніх аўтобусаў; сістэма продажу квіткоў.
rw.by/be - расклад цягнікоў.
Карысныя тэлефоны
8 902 101-41-14 - даведка расклада аўтобусаў па Мінску (для абанентаў Белтэлекам)
114 - даведка расклада аўтобусаў па Мінску (дзейнічае ў Мінску для абанентаў стацыянарнай сеткі і мабільнай сувязі)
8 017 246-97-47 - гарачая лінія прадпрыемства "Мінсктранс".
Паводле “Вестак”