Опубликовано: 28 августа 2014, 15:00
49

30 жніўня Мосар на Глыбоччыне адзначыць свой 500-гадовы юбілей

Гасцей свята сустрэнуць у 15.00 на ўездзе ў вёску. Потым святочныя мерапрыемствы працягнуцца на пляцоўцы Мосарскага культурна-дэндралагічнага комплекса.

Існаванне вёскі адзначаецца яшчэ ў Літоўскай метрыцы. У апісанні судовага працэсу паміж Мікалаем Радзівілам і Юрыем Зяновічам у 1514 годзе апошні згадваецца як уладальнік населенага пункта Мосар.

Як паведаміла парталу Край.бай спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Мацюшонак, 30 жніўня запланавана святочная праграма “Святкуе Мосар юбілей. Красуйся, слаўся і квітней!”.

У гэты дзень будуць ускладзены кветкі да магілы ксяндза Юозаса Булькі, пройдзе святочная імша ў касцёле Святой Ганны, насупраць яго адкрыюць памятны знак, прысвечаны юбілею.

Таксама запланаваны акцыя пасадкі дрэў “Алея да юбілею” і мітынг-рэквіем з удзелам духавенства, старшыні райвыканкама Алега Морхата і мясцовага кіраўніцтва.

Будзе адкрыты новы сацыяльны аб’ект – “Дом самастойнага пражывання для грамадзян пенсійнага ўзросту і інвалідаў II и III груп”.

Завяршыцца юбілей вёскі дыскатэкай і святочным феерверкам.

Анастасія ЖУРАЎСКАЯ, Марына ЖАКАЎКА

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.