Опубликовано: 29 апреля 2014, 19:09
29

2 мая ў Глыбоцкім раёне цалкам адключаць правадное радыё

Цяпер перадачы будуць транслявацца на частаце 72,65 МГц ультракароткага дыяпазону ў межах зоны дзеяння Ушацкага рэтранслятара.

Пра гэта Край.бай расказаў рэдактар Глыбоцкага мясцовага радыё Чэслаў Берніковіч.

На змену правадному прыходзіць эфірнае вяшчанне праз ультракароткахвалевыя прыёмнікі. Цяпер правадное радыёвяшчанне – нерэнтабельная паслуга. Састарэлае абсталяванне, якое забяспечвала трансляцыю, мадэрнізуюць.

Па словах Чэслава Берніковіча, перадачы будуць транслявацца на частаце 72,65 МГц ультракароткага дыяпазону ў чацвер з 22.05 да 22.30 і суботу з 11.40 да 12.00 у межах зоны дзеяння Ушацкага рэтранслятара. Таксама іх можна слухаць на сайце Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле “Аўдыё”.

Па ўсіх пытаннях, што датычацца прыёму радыёпраграм рэспубліканскага, абласнога і раённага радыё, трэба звяртацца ў раённы вузел электрасувязі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 5-03-41, 2-12-50, 2-14-50, 2-15-50.

Анастасія ЖУРАЎСКАЯ

Читайте также

На пожаре жилого дома в Сморгонском районе обнаружен погибший 47-летний хозяин
В агрогородке Крево Сморгонского района ночью 9 декабря горел жилой дом. Справившись с огнем, спасатели обнаружили тело погибшего 47-летнего хозяина
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
Кого и зачем посещают работники МЧС и сельисполкома, узнали в совместном рейде по Хожовскому сельсовету
Выехали в рейд с работниками Молодечненского ГРОЧС и Хожовского сельисполкома. Проверяли пожарную безопасность в частных домовладениях.