Опубликовано: 09 апреля 2013, 11:34
44

103-ю гадавіну з дня нараджэння адзначыў Барыс Кіт: «Я самы стары беларус у свеце» (ФОТА)

6 красавіка 103-ю гадавіну з дня нараджэння адзначыў Барыс Кіт, беларускі асветнік, арганізатар настаўніцкіх семінарый у Маладзечне і Паставах, вязень гестапа ў Глыбокім, амерыканскі даследчык астранаўтыкі.

Барыс Кіт прызнае, што пасля 100 гадоў кожны дзень народзінаў як юбілей, а на пытанне, як сябе адчуваеце ў 103 гады, адказвае, што ў такім узросце добра проста сябе адчуваць, піша budzma.org.

Изображение 5

Барыс Уладзіміравіч казаў, што адзначаць свой 103-ці дзень народзінаў будзе вельмі сціпла, разам толькі з жонкай Тамарай. Найбольшая радасць для яго ў гэты дзень - тэлефанаванні і віншаванні з многіх краін свету ад родных, сяброў і знаёмых:

- Калі сплю, то мне ўсё сніцца маё мінулае.

Изображение 3

Нядаўна Барыс Кіт пераехаў з асобнай кватэры, у якой жыў каля 30 гадоў, у інтэрнат для састарэлых у Франкфурце-на-Майне.

З 700 пастаяльцаў ён там самы стары, але, у адрозненне ад многіх, можа хадзіць з кіёчкам, гуляе на вуліцы, часам чытае газеты, глядзіць тэлевізар, хоць і скардзіцца, што зрок і слых ужо не тыя, як раней:

- Я ўвесь час змагаюся, каб не аслепнуць, лячуся… Думаю, што я самы стары беларус у свеце. Я сам дзіўлюся, што я жыву так доўга. Шмат разоў у жыцці я амаль паміраў. Напрыклад, месяц сядзеў у Глыбокім у турме, з якой штоноч гестапа выводзіла людзей на расстрэл… І было шмат іншых выпадкаў. Але Бог даў доўгае жыццё.

Изображение 7

Барыс Кіт жартуе, што нават стаміўся жыць, але разам з гэтым прызнае, што яму яшчэ шмат што цікава ў жыцці.

Барыс Кіт згадвае ў размове многіх беларускіх дзеячоў перадваеннага часу, з якімі быў знаёмы ці сябраваў, эпізоды з жыцця Віленскай беларускай гімназіі, у якой ён працаваў настаўнікам і дырэктарам, разгром «Грамады», актывістам якой быў, допыты польскай паліцыі, вайну. Кіт застаўся ці не апошнім жывым сведкам тых падзей:

- Ніхто не застаўся. Адзін я пакуль што. Жыць доўга - гэта ня ёсць радасць, вось калі я быў малады, тады хацелася жыць і нешта рабіць для Бацькаўшчыны. Нешта мы зрабілі для Беларусі. Шкада толькі, што сярод беларусаў ніколі не было паяднання.

Даведка: Барыс Кіт, Барыс Кіта - беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у Пецярбурзе.
be.wikipedia.org

Изображение 4

Сям'я паходзіць з вёскі Агароднікі Навагрудскага павета (цяпер Навагрудскі раён). У 1918 з бацькамі з Пецярбургу вярнуўся на Навагрудчыну.

У 1941-м з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе. У 1943-м арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне.

Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944-м Барыс Кіт арыштаваны гестапа, ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945-1948 гг. вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.

Изображение 9

З 1949-га жыў у ЗША. Дзякуючы Барысу Кіту быў створаны Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, які распачаў сярод беларускіх імігрантаў культурную, сацыяльную, палітычную работу.

У Лос-Анджэлесе ён працаваў у фірме North American Aviation, дзе ажыццяўляліся касмічныя праекты: стратэгічныя ракеты Navaho, праект падарожжа чалавека на Марс Apollo, чаўночны карабель Shuttle.

Изображение 1

Першай яго навуковай працай было паспяховае даследаванне якасцей вадкага вадароду як будучага касмічнага паліва. У 1958-м Барыса Кіта запрасілі ў Вашынгтон, дзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве паветраных сіл ЗША ў аддзеле касманаўтыкі.

Изображение 6

З 1972-га жыве ў Германіі, месцам свайго сталага жыхарства выбраў горад Франкфурт-на-Майне. Тут вяртаецца да педагагічнай працы. У 1991-м яму быў уручаны дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Барыс Кіт - член многіх навуковых таварыстваў свету.

Изображение 8

Па матэрыялах budzma.org, wikipedia.org
Фотаздымкі ўзяты з розных крыніц у інтэрнэце

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Узнали, когда отремонтируют скейт-площадку в Молодечно
В УП «Коммунальник» рассказали, когда отремонтируют покрытие скейт-площадки в Молодечно.
Дом с неработающим пожарным извещателем горел в Мядельском районе
В агрогородке Нарочь Мядельского района вечером 3 декабря горел жилой дом с мансардным этажом. Пострадавших нет. Спасатели рассматривают две версии причины пожара.