Опубликовано: 28 августа 2015, 13:14
35

1 верасня ў Глыбокім пачне працаваць офіс урача агульнай практыкі

Урачы агульнай практыкі будуць абслугоўваць чатыры гарадскія ўчасткі – №№2, 3, 4, 5. Яны прайшлі належную падрыхтоўку і змогуць аказваць не толькі тэрапеўтычную, але і неўралагічную, афтальмалагічную дапамогу, лячыць ЛОР-захворванні.

Як паведамляе сайт газеты "Веснік Глыбоччыны", офіс размяшчаецца па вуліцы 17 Верасня, д. 5а-2 (у будынку былога АВІРа – аддзела віз і рэгістрацыі).

Изображение 1

Улічваючы, што на згаданых вышэй участках пражываюць у большасці пажылыя людзі, для зручнасці ў офісе яны змогуць здаць аналіз крыві для правядзення лабараторнай дыягностыкі, мачы, выканаць электракардыяграфію, тут можа быць праведзена лячэнне ва ўмовах дзённага стацыянара. Ёсць таксама магчымасць правесці лабараторнае даследаванне крыві пацыентаў метадам ІФА: на анкамаркеры, у тым ліку малочнай залозы і яечнікаў у жанчын, прастаты ў мужчын, а таксама рака падстраўнікавай залозы, страўніка, печані; на выяўленне алергічных захворванняў па 20 пазіцыях; вызначэнне гармонаў шчытападобнай залозы.

Тэрытарыяльнае замацаванне ўрачэбных участкаў

Участак №2 (урач-тэрапеўт Іна Аляксандраўна Хахолка, медсястра Жанна Фёдараўна Заяц): вуліцы 17 Верасня, Вольная, Зялёная, Камуністычная, Камсамольская, Міра, Маладзёжная, Астроўскага, Піянерская, Радужная, Савецкая да дома №46, завулкі Горкага, Астроўскага, 1-ы Савецкі, 2-і Савецкі.

Участак №3 (урач-тэрапеўт Алена Уладзіміраўна Васілевіч, медсястра Ангеліна Вітальеўна Пушкель): вуліцы Буйніцкага, Усходняя, Горкага, Загарадная, Зарэчная, Каралёва, Лясная, Ламаносава, Мінская, Народная, Пралетарская, Пушкіна, Сацыялістычная, Суворава, Юбілейная, Паўднёвая, завулкі Ламаносава, Пушкіна, Сацыялістычны, вёскі Арэхаўна і Станулі.

Участак №4 (урач-тэрапеўт Таццяна Міхайлаўна Шылько, медсястра Наталля Вадзімаўна Фенчанка): вуліцы Кашавога, Купалы, Садовая, Вясенняя, Кірава  пасля дома №40, Камарова, Маякоўскага, Някрасава, Кастрычніцкая, Першамайская, Шакаладавай, завулкі 1-ы Купалы, 2-і Купалы, Садовы, Кірава.

Участак №5 (урач-тэрапеўт Алена Арсеньеўна Леановіч, медсястра Таццяна Браніславаўна Шкоднік): вуліцы Дзяржынскага, Чыгуначная, Заходняя, Калініна, Кіма, Кірава да дома №40, Коласа, Лермантава, Мельнічная, Маскоўская, Нікалаева, Прамысловая, Энергетыкаў, Ясная, Шпітальная, завулкі Чыгуначны, Калініна, Коласа, Лермантава.

Графік работы з 1 верасня гэтага года можна ўдакладніць па тэлефоне 5-18-22 ці ў рэгістратуры Глыбоцкай ЦРБ па нумары 2-94-30.

Паводле сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"

Читайте также

Ксения Казак: «Будьте внимательны и не доверяйте малознакомым людям, чтобы не стать потерпевшим в уголовном деле»
Старший помощник прокурора Молодечненского района Ксения Казак рассказала, как не стать жертвой хищений имущества путем модификации компьютерной информации.
Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
Отдохнул на Вилии у костра. На 41-летнем мужчине в Сморгонском районе загорелась одежда
В больнице лечит ожоги 41-летний мужчина, который неудачно жег костер на берегу реки Вилии возле деревни Клиденяты Сморгонского района. Спасателям сообщили об инциденте 13 декабря.