Опубликовано: 03 сентября 2012, 20:01
74

На адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім успаміналі дзеячаў, важных для Беларусі і Глыбокага (ФОТА, ВІДЭА)

2 верасня ў Глыбокім прайшло асноўнае святкаванне рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства. На яго прыехалі прадстаўнікі ўлады, пісьменнікі, дыпламаты.

На свяце прысутнічалі намеснік прэм’ер-міністра РБ, старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства Анатоль Тозік, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, намеснік міністра культуры РБ Тадэвуш Стружэцкі, намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Іван Бамбіза, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, прадстаўнікі дыпламатычных місій, гарадоў-партнёраў Глыбокага з Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі і інш.

На афіцыйным адкрыцці мерапрыемства Анатоль Тозік зачытаў зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў і гасцей Дня пісьменства, у якім сярод іншага гаварылася, што “на пачатку трэцяга тысячагоддзя кніга па-ранейшаму застаецца крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі”. На думку Аляксандра Лукашэнкі, “менавіта сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамогуць нам пабудаваць шчаслівую, моцную краіну”.

Сам намеснік прэм’ер-міністра адзначыў добрую падрыхтоўку горада, “каб сардэчна сустрэць гасцей свята, паказаць багатыя культурныя традыцыі свайго края і народа”. Анатоль Тозік упэўнены, што “ў далейшым Глыбокае атрымае сваё развіццё як значны турыстычны цэнтр Віцебшчыны і ўсёй краіны”.

Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец прыгадаў, што з 19 святаў Дня беларускага пісьменства на Віцебшчыне яно праходзіць у пяты раз. Менавіта на Віцебшчыне, у Полацку пачалося кнігадрукаванне на Беларусі. Па яго словах, ЮНЭСКА прызнала, што ў 16 стагоддзі ў Беларусі было выдана 400 кніг, а гэта больш, чым у любой заходняй краіне таго часу.

Аляксандр Косінец адзначыў матэрыяльна-тэхнічную падрыхтоўку Глыбокага да свята. На яго думку, “за вельмі кароткі час, паўгода, Глыбокае зрабілі сучасным, еўрапейскім горадам”. Па словах старшыні аблвыканкама, горад атрымаў добрыя асфальтаваныя вуліцы, новы ўнівермаг, былі мадэрнізаваныя, лепш аснашчаныя ўстановы адукацыі, аховы здароўя, прамысловыя прадпрыемствы.

Епіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі Веніямін зачытаў зварот ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта, у якім гаварылася, што цяпер, на жаль, кніжная культура робіцца набыткам нешматлікіх людзей, і выказвалася спадзяванне на тое, што “наша моладзь нанова адкрые вартасць кнігі і радасць павольнага, удумлівага чытання”. Прагучала думка пра тое, што сёння дзякуючы Інтэрнэту кожны можа быць сам сабе пісьменнікам і журналістам, і прыводзіўся ў прыклад апостал Павел, які таксама выходзіў да вялікай аўдыторыі людзей, каб абвяшчаць вестку пра Бога-Слова.

“Сярод навакольнай разнастайнасці думак і эмоцый мы павінны знайсці шлях адзін да аднаго, - напісаў Мітрапаліт Філарэт. – Храмы Божыя збіраюць сёння самых розных людзей. Няхай кожны з нас незалежна ад сваіх эстэтычных густаў і грамадскай пазіцыі не забываецца на тое, што ён беларус, што ён хрысціянін, а значыць, ён ужо мае ўсё для таго, каб зрабіць выбар на карысць міру, любові і згоды”. У якасці заступніцы свята епіскап Веніямін назваў беларускую асветніцу, прапаведніцу, святую Ефрасінню Полацкую.

Вытрымкі са звароту Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Каталіцкага Касцёла на Беларусі, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча можна ўбачыць тут.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат у сваім выступленні ўзгадаў славутых асоб, звязаных з Глыбоччынай: заснавальніка беларускага нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага; пісьменніка, аўтара сцэнара да вядомага кінафільма “Знахар”, які атрымаў шмат міжнародных узнагарод, Тадэвуша Далэнга-Мастовіча; аўтара гістарычных раманаў Лявонція Ракоўскага; мастака, этнографа, фалькларыста, літаратара Язэпа Драздовіча; Эліэзэра Бэн-Агуду, які адрадзіў дзяржаўную мову Ізраіля; літаратурных дзеячаў Алеся Дубровіча, Янку Пачопку, Фаму Ляшонка, Тамару Чабан; сучаснага глыбоцкага педагога і паэта Віталя Гарановіча, якога нядаўна не стала. Пра Глыбоччыну пісалі Еўдакія Лось, рускі паэт Міхаіл Святлоў.

Алег Морхат нагадаў, што ў 2014 годзе Глыбокае будзе святкаваць сваё 600-годдзе. “Мы павінны яшчэ больш натхнёна і шчыра працаваць дзеля дабрабыту нашай Бацькаўшчыны, - лічыць старшыня Глыбоцкага райвыканкама, - каб праз наступныя стагоддзі нашчадкі ўспаміналі нас добрым словам”.

На думку намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Івана Бамбізы, “Дзень пісьменства – гэта не толькі прафесійнае свята тых, хто мае дачыненне да вытворчасці кніг. Гэта вялікае грамадска-палітычнае свята. Кніга, культура – гэта падмурак грамадства і самой цывілізацыі”.

На адкрыцці Дня беларускага пісьменства былі ўручаныя ўзнагароды пераможцам 6-га рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”. Сярод пераможцаў – докшыцкі пісьменнік Фёдар Палачанін і валожынская паэтэса Валянціна Гіруць-Русакевіч.

Падчас святочнага канцэрта можна было ўбачыць урывак з “Паўлінкі” Янкі Купалы ў выкананні Купалаўскага тэатра з Мінска, пачуць Пятра Ялфімава, Ядвігу Паплаўскую і Аляксандра Ціхановіча, арт-групу “Беларусы” з песняй “Зорка Венера”, Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Цітовіча.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 21

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Валожынская паэтэса Валянціна Гіруць-Русакевіч

Изображение 12

Изображение 11

Изображение 13

"Паўлінка" ў выкананні Купалаўскага тэатра

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Вядомы беларускі акцёр кіно і тэатра Генадзь Гарбук

Изображение 17

Міністр адукацыі РБ Сяргей Маскевіч

Изображение 18

Беларускі спявак Пётр Ялфімаў

Изображение 19

Міністр інфармацыі РБ Алег Праляскоўскі

Изображение 20

Изображение 22

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч

Изображение 23

Арт-група "Беларусы"

Изображение 24

Хор Цітовіча

Изображение 25

Больш фота Дня беларускагаа пісьменства можна ўбачыць ТУТ, вячэрняга горада 1 верасня - ТУТ.

Вольга РУДНІЦКАЯ
Фота Сяргея ЛЕСКЕЦЯ
Відэа Міхаіла МАРЖЭЎСКАГА

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.