Опубликовано: 20 мая 2014, 11:13
63

Па вуліцах Глыбокага 19 мая прайшлася навальніца з ветрам, градам і маланкамі (ФОТА)

Стыхія пакінула пасля сябе паваленыя дрэвы і пашкоджаныя дахі.

Як пішуць Весткі, 19 мая а 19-й гадзіне на горад напаўзлі свінцовыя хмары, пачаўся лівень з градам – велічыня градзін дасягала памераў вішні, наляцеў моцны вецер, дрэвы хінуліся долу, бліскала маланка, грымеў гром. Цягнулася гэта хвілін 20. А пасля развіднела, стала ціха і цёпла.

Дзесьці сарвала дах, дзесьці ўпалі дрэвы. Асфальт спрэс усцелены галінамі дрэваў, лісцем, суквеццямі каштанаў. Вуліцы Леніна і Горкага перакрытыя для руху паваленымі дрэвамі, аўто едуць вакольнымі вуліцамі. У парку Перамогі – буралом, дрэвы ледзьве не пашкодзілі помнік афганцам. Перакуленыя ветрам лаўкі.

На вуліцы Горкага пападала шмат дрэваў. На Копцеўцы суцэльны буралом, пашкоджаныя надмагільныя помнікі. Вялікая 200-гадовая ліпа з колішняга кармеліцкага саду, вывернутая з каранём, падаючы, ушчэнт разнесла частку цаглянай сцяны XVII ст. На двухпавярховым катэджы, што насупраць стадыёна, голыя кроквы – даху няма.

Шмат дзе на дамах прыватнага сектару – сарваныя з дахаў па некалькі шыферын, а на трохпавярховым доме па вуліцы Камуністычнай, 37-А зляцела значная частка шыфернага даху.

У горадзе не дзясятак паваленых дрэў, паўсотні, а той і пад сотню, піша газета.

Пацярпеў сквер Перамогі

Изображение 1

Штораз, як ураган у Глыбокім, валяцца вялізныя дрэвы ля пошты

Изображение 2

Паваленыя ўраганам дрэвы перакрылі рух на цэнтральных вуліцах горада. Вуліца Горкага

Изображение 3

Пасля ўрагану адразу пачалася расчыстка вуліц. Удзельнічалі як жыхары горада, якія маюць адпаведны інструмент, так і камунальнікі

Изображение 4

На вуліцы Горкага знесла дах у катэджа

Изображение 5

Суцэльны буралом на могілках Копцеўка. Пашкоджаныя надмагільныя помнікі, у тым ліку і помнікі польскім легіянерам, якія загінулі ў 1920 годзе.

Изображение 6

Працуе тэхніка на вуліцы Горкага. Прыехалі лесавоз і пагрузчык

Изображение 7

Частку шыфернага даху сарвала на доме 37-А па вул. Камуністычнай

Изображение 8

Пашкоджаны балкон на доме па вул. Камуністычнай

Изображение 9

Разбіраюць завалы па вул. Горкага

Изображение 10

Пад упаўшай 200-гадовай ліпай рухнула частка сцяны XVII ст. колішняга кармеліцкага саду

Изображение 11

Яшчэ фота можна паглядзець ТУТ.

Паводле Вестак

Читайте также

В Мяделе подростка за кражу отправили в специальное учебно-воспитательное учреждение на 1 год
12 ноября суд Мядельского района вынес решение по гражданскому делу о помещении несовершеннолетнего жителя района в специальное учебно-воспитательное учреждение по заявлению комиссии по делам несовершеннолетних Мядельского районного исполнительного комитета.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
Денис Васильев назначен начальником Ошмянского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь
В Ошмянском районном отделе Следственного комитета РБ новый руководитель. Им стал Денис Васильев.