Опубликовано: 12 марта 2013, 14:21
36

Зазірнуць у мінулае паспрабуюць пад час медыявандроўкі па вуліцах Глыбокага

Супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі рыхтуюцца да юбілейных урачыстасцей з нагоды 600-годдзя горада.

Аб гэтым паведамляе “Веснік Глыбоччыны”. Супрацоўнікі бібліятэкі ўжо распрацавалі цыкл мерапрыемстваў “Глыбокае. Глыбачане”, у межах якога плануецца выпусціць рэкламную прадукцыю пра славутых землякоў, а таксама арганізаваць сустрэчы з пісьменнікамі, выехаць у сельскія бібліятэкі з прэзентацыямі кніг, выдадзеных да Дня пісьменства: «Глыбокае: повязь часоў» і «Глыбокае. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча», “Там, дзе возера Глыбокае. Глыбоччына літаратурная” і шмат што іншае.

“Глыбокае старажытнае і Глыбокае маладое”. Пад такой назвай, як патлумачыла дырэктар Глыбоцкай ЦРБ Валянціна Спасібёнак, бібліятэкары арганізуюць акцыю, пад час правядзення якой мяркуюць сабраць кнігі, фотаздымкі, пазначаныя часам, запісаць успаміны чытачоў-глыбачан. А потым на аснове сабранага матэрыяла плануецца наладзіць выставу.

Будзе арганізавана таксама і медыявандроўка “Па вуліцах нашага горада”. Гэта будзе яшчэ адна магчымасць зазірнуць у таямнічае мінулае горада, паглядзець на тое, што здаецца нам паўсядзённым і звыклым, па-новаму.

Па матэрыялах “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.