Опубликовано: 11 апреля 2012, 14:38
90

Заснавальніца Цэнтра Язэпа Драздовіча ў Германавічах Ада Райчонак адзначыла 75-годдзе

Ада Райчонак заснавала недзяржаўны музей у Германавічах, ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фестывалі, навуковыя канферэнцыі, узначальвае культурна-асветніцкі цэнтр імя Драздовіча. 10 красавіка яна адсвяткавала сваё 75-годдзе.

Ада Эльеўна Райчонак нарадзілася 10 красавіка 1937 года ў Віцебску. У 1943 годзе, у шасцігадовым узросце, разам з маці трапіла ў канцэнтрацыйны лагер каля Лепеля. Цудам уратавалася ад расстрэлу ў чэрвені 1944 года. У 1957 годзе скончыла Полацкую педагагічную вучэльню, у 1966 – Пскоўскі педагагічны інстытут.

Працавала настаўніцай расейскай мовы і літаратуры ў мястэчку Германавічы Шаркоўшчынскага раёна. З пачатку 1990-х гадоў актыўна займаецца культурніцкай дзейнасцю.

Заснавальніца этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча і прыватнага літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка. З 1999 года – старшыня грамадскай арганізацыі “Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча”. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

У 2009 годзе рэжысёр Уладзімір Колас зняў дакументальны фільм “Галерэя Ады”, у якім распавёў пра дзейнасць Ады Райчонак. Фільм быў паказаны ў розных краінах свету, атрымаў шэраг узнагародаў.

У 2010 годзе Ада Райчонак стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”.

Изображение 1

Ада Райчонак прамаўляе ўступнае слова да вечара бардаўскай песні ў мястэчку Германавічы. На сцяне — партрэт Эміліі Плятэр, удзельніцы паўстання 1831 года, памяць пра якую папулярызуе цэнтр імя Язэпа Драздовіча. 8 жніўня 2011. Фота Кастуся Шыталя.

Карэспандэнт westki.info пагутарыў з Адай Райчонак.

- Як так сталася, што Вы, настаўніца рускай мовы з правінцыі, глыбока зацікавіліся беларускай культурай?

- Я даўно займалася краязнаўствам, мастацкай самадзейнасцю. Кіравала ансамблем “Германавіцкія вячоркі”, які грымеў на ўсю вобласць. Рабіла школьны музей баявой славы. Да нас прыязджалі людзі з розных куткоў Савецкага Саюза. Аднойчы да мяне прыбег ўвечары школьны вартаўнік, кажа, што да мяне госці прыехалі, чакаюць мяне ў настаўніцкай.
Я прыйшла - а там моладзь. Незвычайная, яны ўсе размаўлялі па-беларуску. Мы з імі гутарылі аж да самай раніцы. Я падумала: нашы дзеці змагаюцца за Беларусь, а я што раблю?

Изображение 2

Ада Райчонак падчас вечара бардаўскай песні ў мястэчку Германавічы. 8 жніўня 2011. Фота Кастуся Шыталя.

- Вядома, што Вы заснавалі ў Германавічах два музеі. Распавядзіце, як гэта было.

- Спачатку, калі працавала ў школе, мае экспанаты стаялі ў класе – на вокнах, каля сценаў. Потым далі пакойчык, потым другі, а месца не хапала. Вырашылі падзяліць матэрыялы школьнага музея. Нам далі памяшканне ў палацы графаў Шыранаў. Гэта быў этнаграфічны музей, а ў школе застаўся музей баявой славы.

Пасля быў заснаваны другі музей – літаратурна-мастацкі імя Міхася Райчонка. Выкупіла частку дома, музей адчыніўся 5 жніўня 2005 года. Дзясяткі карцін, і сотні кніг з аўтографамі. Вельмі многія пісьменнікі са мной сябруюць, і дасылаюць мне новыя кнігі.

Да мяне прыязджаюць людзі не толькі з нашых мясцовасці, але і з гарадоў. Моладзь прыязджае, ветэраны прыязджаюць. З Магілёва, Полацка, Наваполацка, Віцебска.

Изображение 3

Ада Райчонак падчас узнагароджання прэміяй “За свабоду думкі”. Сядзіба-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, 19 чэрвеня 2010 года. Фота Сяржука Серабро, news.vitebsk.cc.

- А як узнік культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча?

- Маё выхаванне беларускае завяршыў Алесь Марачкін. Ён падштурхнуў мяне займацца творчасцю Драздовіча. Так узнік культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча. Калі пачалі працаваць, амаль ніхто не ведаў, хто такі Драздовіч, толькі старэйшыя жыхары памяталі. Нават дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага універсітэта не ведаў, хто такі Язэп Драздовіч. Пачалі ладзіць мастацкія плэнэры, конкурсы дзіцячых малюнкаў, прысвечаных мастаку. Правялі дзевятнаццаць драздовіцкіх плэнэраў. Пры нашым удзеле з’явілася скульптурная кампазіцыя ў Мінску ў Траецкім прадмесці - “Вечны вандроўнік”. Так мы вярнулі з небыцця імя Язэпа Драздовіча.

Изображение 4

"Вечны вандроўнік". Помнік Язэпу Драздовічу ў Траецкім прадмесці. Фота Кастуся Шыталя.

Мой сын Міхась быў першым старшынём цэнтра імя Драздовіча. Ён быў паэт, пісьменнік, краязнаўца. Працаваў выкладчыкам Віцебскага універсітэта, вучыўся ў аспірантуры. Ніколі не размаўляў на рускай мове. Калі ў размове з ім хоць адно слова расейскае ўстаўлю, заўсёды казаў: “Мама, калі ты навучышся размаўляць па-людску?”

Ён трагічна загінуў у 1999 годзе. Пасля гэтага я ўзначальваю Цэнтр Драздовіча.

- Дзе Вы бярэеце сілы для сваёй працы?

- Я працягваю справу Міхася, нябожчыка. Я яму слова дала, што працягну яго справу, пакуль маю сілы.

- Якія маеце планы ў грамадскай, культурніцкай дзейнасці?

- Працаваць на карысць Беларусі, пакуль жывая. Зараз вось рыхтуюся да бардаўскага фэста. Бліжэйшым часам будуць праведзеныя краязнаўчая канферэнцыя і мастацкі плэнэр. Ну, і як заўсёды, экскурсіі па музеі. Лета пачнецца, пачнуць прыязджаць людзі ў музей.

Изображение 5

Ада Райчонак рыхтуе святочны стол падчас каляднай сяброўскай вечарыны цэнтра імя Драздовіча ў Шаркоўшчыне. 7 студзеня 2012 года. Фота Кастуся Шыталя.

westki.info

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.