Опубликовано: 09 марта 2012, 17:39
76

Вучні Глыбокага ўбачылі мінулае Глыбоччыны на старых паштоўках (ЗДЫМКІ)

У глыбоцкіх гарадскіх школах супрацоўнік музея, Аляксандр Хайноўскі, правёў ўрок па тэме "Глыбоччына на старых паштоўках".

З самага першага дня адкрыцця раённага гісторыка-этнаграфічнага музея пачалося цеснае супрацоўніцтва яго са школамі Глыбоччыны. Ладзяцца выставы, праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі, чытаюцца лекцыі навуковымі супрацоўнікамі ў асноўным для школьнікаў, паведамляе сайт “Весніка Глыбоччыны”.

Каб зберагчы іх вучэбны час, раённы музей наладжвае выязныя мерапрыемствы. Да ліку пазамузейных адносіцца і лекцыя «Глыбоччына на старых паштоўках» з мультымедыйным паказам, ідэя стварэння якой падказала кніга з падобнай назвай глыбоцкага краязнаўцы У. Скрабатуна.

Вучні з 1-га па 11-ы класы раённай гімназіі і гарадскіх СШ №1, СШ №3 пачулі гісторыю стварэння глыбоцкіх паштовак, якую ў цікавай і даступнай форме выклаў старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі, і ўбачылі іх, дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі. 3 цікавасцю слухалі лекцыю разам з вучнямі і настаўнікі, адкрываючы для сябе новае ў такой, здаецца, вядомай усім паштоўцы.

Узяць хаця б такі факт: першая паштовая картка выйшла ў свет 1 кастрычніка 1869 года ў Аўстра-Венгрыі, а ўжо ў 1874 годзе толькі зацверджаным Сусветным Паштовым Саюзам быў устаноўлены адзіны міжнародны стандарт на памеры паштовак – 90 х 140 мм. На пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі выдавецтва паштовых картак стала справай папулярнай не толькі ў буйных гарадах, але і ў мястэчках. Не дзіўна, што і Глыбокае, як значны гандлёвы цэнтр, мела сваё выдавецтва, якое заснаваў Л. Я. Ром. Яго паштоўкі вызначаліся панарамнымі здымкамі і сваім каляровым выкананнем – чорна-белая выява размалёўвалася звычайнымі фарбамі.

Напрыклад, падчас знаходжання земляў Глыбоччыны ў складзе Польскай дзяржавы з 1921 па 1939. г.г. у мястэчку Глыбокае друк паштовак наладзіў ;У. В. Уладзіміраў. Адметнай рысай яго паштовых картак з’яўлялася чорна-белае адлюстраванне важнейшых будынкаў мястэчка таго часу: царквы, касцёла, гімназіі, пошты. Па падказках навуковага супрацоўніка і абапіраючыся на мультымедыйны паказ, дзеці параўноўвалі паштоўкі, выдадзеныя ў розны час.

Аляксандр Хайноўскі адзначыў, што на сценах школьных калідораў гарадскіх школ з’яўляюцца павялічаныя копіі такіх паштовак і становяцца вядомымі кожнаму вучню: “Замкавая вуліца”, “Базарная плошча”, “Докшыцкая вуліца”, “Беразвецкі кляштар” і іншыя.

Не засталіся па-за ўвагай і глыбоцкія паштоўкі з серыі “Краявіды Беларусі” з выявай “Царква ў Глыбокім” і “Беразвеч. Возера Глыбокае”, выдадзеныя ў Берліне падчас другой сусветнай вайны.

Адметнай сярод іншых была паштоўка-ахвяра пачатку мінулага стагоддзя з выявай будучага касцёла ў Задарожжы, які павінен быў быць адноўлены на месцы згарэўшага. Сродкі, сабраныя ад продажу гэтай паштовай карткі, і пайшлі на пабудову касцёла.

Была ўважліва разгледжана і савецкая, 1987 года выпуску, паштоўка з прыярытэтнымі для таго часу фотаздымкамі: Дома Саветаў (так пазначана на адваротным баку), плошча Леніна, помнік воінам-вызваліцелям.

Прадстаўлены сучасныя паштоўкі розных выдаўцоў. Асобна прагучаў расказ пра глыбоцкага краязнаўцу Уладзіміра Скрабатуна, які першым пачаў вывучаць гісторыю стварэння глыбоцкіх паштовак і на аснове сваіх даследаванняў выдаў у 1998 годзе кнігу “Глыбокае на старых паштоўках”, а натхніўшыся, сам стварыў колькі экзэмпляраў.

Падчас мультымедыйнага паказу вучні параўноўвалі адлюстраванне на тагачаснай паштовай картцы і на сучасным фотаздымку, зробленым А. Хайноўскім з такога ж ракурсу, і заадно прыгадвалі гісторыю Глыбоччыны: высвятлялі, як змянілася панарама горада, назвы вуліц, плошчаў, параўновалі выгляд глыбоцкіх будынкаў сённяшніх і тагачасных (на здымку).

Изображение 1Изображение 2Изображение 3

Читайте также

Левый угол ворот Охремчука играл против своего голкипера – ФК «Молодечно» в Бресте сгорел новополоцкому «Нафтану»
Футбольный клуб «Молодечно» в Бресте на межсезонном зимнем турнире 12 февраля сыграл с новополоцким «Нафтаном». Зелено-белая команда главного тренера Александра Храпковского проиграла со счетом 1:2.
В Сморгони 9-летний мальчик провалился под лед
Случай произошел сегодня в городском парке. Мальчик, возвращаясь из музыкальной школы, решил сократить путь через реку Оксна и провалился в двух метрах от берега под лед.
Воин-интернационалист Игорь Арабей: «Мы покидали Афганистан с развернутыми знаменами, а американцы убегали в шлепках»
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов. Поговорили с Игорем Арабеем, заведующим музея памяти воинов-интернационалистов в СШ№14 города Молодечно, председателем Молодечненской районной организации общественного объединения «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане».