Опубликовано: 18 февраля 2016, 15:55
92

Выстаўка жывапісу мастака Фёдара Ястраба будзе працаваць у Браславе да 30 сакавіка (ФОТА)

6 лютага ў музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстаўка жывапісу мастака Фёдара Ястраба. Ён пайшоў з жыцця ў 2014 годзе, але пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну.

Напрыканцы мінулага года гэтую выстаўку ўрачыста адкрывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў Браслаўскага аб’яднання музеяў родныя мастака прывезлі яе ў Браслаў. Сімвалічна, што браслаўская прэзентацыя супала з днём нараджэння творцы, піша сайт газеты “Браслаўская звязда”.

Фёдар Ястраб родам з Віцебшчыны. Нарадзіўся ў вёсцы Станіслаўцы Глыбоцкага раёна (цяпер Докшыцкі). Маляваць пачаў з дзяцінства і адразу было зразумела, што ў яго мастацкі талент.

Карціны Ф. Ястраба цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі г. Сочы, Мастацкай галерэі г. Унеча (Расія), Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Музеі сучаснага мастацтва (Беларусь), галерэях “Ціссо” (Францыя) і “Кляй-Груве” (Бельгія), прыватных замежных калекцыях і культурных цэнтрах.

Карціны сябра Беларускага саюза мастакоў, Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, мастака, галерыста, паэта, аўтара і прадзюсера звыш 80 міжнародных праектаў, удзельніка больш чым 120 нацыянальных і замежных выставак прывезлі ў Браслаў яго жонка Арына і сын Віктар. Дзякуючы ім у браслаўчан з’явілася ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастака. У яго карціны трэба ўглядацца, удумвацца і тады атрымаецца ўбачыць задуму аўтара. Яны вельмі яркія, экспрэсіўныя, неардынарныя.

Арына Ястраб расказвае пра творчасць мужа

Изображение 3

– Мне вельмі прыемна сёння знаходзіцца ў вашым акружэнні, адчуваць вашу цікавасць да Фёдара, – адзначыла падчас адкрыцця выстаўкі Арына Ястраб. – У апошнія гады жыцця Фёдар пачаў пісаць санеты пра Радзіму, каханне, роздумы на розныя тэмы. За 2 гады іх было напісана амаль дзве тысячы. Так праявілася яшчэ адна грань яго творчасці. І вось нядаўна быў надрукаваны першы том санетаў “Абяцанне сноў”, рыхтуецца яшчэ чатыры.

Изображение 2

Пачуць санеты Фёдара Ястраба наведвальнікі мерапрыемства змаглі ў выкананні гімназістаў, якія пранізліва і трапятліва вымаўлялі кожны радок, а музычна выстаўку абрамілі выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў Альберт Бялусь і Таццяна Саковіч.

На прэзентацыі прысутнічалі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Браслаўскага і Глыбоцкага райвыканкамаў Антаніна Абалевіч і Таццяна Тарасевіч, сябры Віцебскай суполкі саюза мастакоў, госці з суседніх раёнаў.

Изображение 1

Выстава работ мастака будзе дэманстравацца да 30 сакавіка, пасля, магчыма, адправіцца ў суседнія раёны, і на “Славянскі базар” у Віцебск.

Паводле сайта газеты “Браслаўская звязда”
Фота з сайта газеты “Браслаўская звязда”

Читайте также

Профессора и доктора наук будут принимать по тарифу 52 рубля за первичный прием. Минздрав установил тарифы на платные прием и консультацию врача
Соответствующее постановление №156 опубликовано на Национальном правовом портале. Документ вступит в силу 1 февраля 2025 года.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
58-летний безработный мужчина обгорел и отравился дымом в доме, где ему разрешили пожить в Молодечненском районе
Жилой дом горел вечером 2 декабря в деревне Вазгелы Молодечненского района. Ожоги и отравление продуктами горения получил 58-летний мужчина, который жил в этом доме с разрешения хозяина.