У вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна прайшла вечарына памяці ксяндза Юозаса Булькі (ФОТА, ВІДЭА)
Пасля імшы, якая адбылася 27 снежня ў касцёле святой Ганны ў Мосары, удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў Дом культуры ў вёску Удзела.
Варта адзначыць, што мерапрыемства было падрыхтаванае мясцовымі ўладамі, паведамляюць 31 снежня Весткі.
Як адзначыў прадстаўнік біскупа айцец Сяргей Мацюшонак, гэта вельмі радуе, што прадстаўніку каталіцкага Касцёла ўдзяляецца такая вялікая ўвага, гэта паказвае яго заслугі не толькі перад Касцёлам, але і перад жыхарамі нашага раёна. І не толькі нашага раёна, але і ўсёй Беларусі.
Дом культуры быў запоўнены цалкам
Галіна Унуковіч уручае прадстаўніку біскупа глыбоцкія сувеніры
Айцец Сяргей Мацюшонак
На вечарыне выступілі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, прадстаўнік біскупа Віцебскай дыяцэзіі айцец Сяргей Мацюшонак, пробашч парафіі ў Мосары ксёндз Марат Казлоўскі.
Імша ў Мосары з нагоды 90-годдзя з Дня нараджэння ксяндза Юозаса Булькі
Выступае ксёндз Марат Казлоўскі
Людзі, якія добра ведалі святара, падзяліліся сваімі ўспамінамі пра яго. Гэта ўрач Казімір Яцына, якога ксёндз Булька лічыў сваім сябрам, старшыня Удзелаўскага сельсавета Віктар Карман, Марына Ткачонак, якая зараз працуе экскурсаводам культурна-дэндралагічнага комплексу ў вёсцы Мосар, сям'я Кудрашовых, муж і жонка якой вянчаліся ў ксяндза Булькі.
Віктар Карман
Марына Ткачонак
Сям'я Кудрашовых
Мерапрыемства пачалося і завяршылася выступам народнай харавой капэлы Глыбоцкага гарадскога Дома культуры пад кіраўніцтвам Дар'і Волкавай.
Святкаванне юбілею ксяндза Булькі ў вёсцы Удзела
Паводле Вестак