Опубликовано: 28 августа 2015, 12:29
188
У Івесі Глыбоцкага раёна пасадзяць новае дрэва “Аргенціна”
Ад 31 жніўня па 3 верасня ў Глыбоцкім раёне пройдзе XI Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат-2015”.
Пра гэта паведамляе сайт газеты "Веснік Глыбоччыны".
У праграме – конкурсныя кінапрагляды ў Глыбокім, Удзела, Падсвіллі, майстар-класы, экскурсіі ўдзельнікаў фестывалю ў культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар, паездка ў Івесь, дзе будзе пасаджана новае дрэўца “Аргенціна”.
Завершыцца фестываль святой імшой у касцёле Святой Тройцы.
Паводле сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"