У Глыбокім на выставе "Зімовы карагод" прадстаўлены 102 дзіцячыя малюнкі (фота)
Працуе яна ў фае Глыбоцкага гарадскога цэнтра культуры.
На выставе, якая стала ўжо традыцыйнай, прадстаўлены 102 малюнкі вучняў Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча. Малюнкі, пераважна фарбамі, выканалі дзеці ва ўзосце ад 6 да 15 год, паведамляюць 31 снежня Весткі.
Акрамя таго, што гэта выніковая выстава працы мастацкай школы з верасня па снежань, гэта яшчэ і дапаўненне да дзіцячых зімовых святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць ў горадзе.
Большасць малюнкаў прысвечана зіме.
Фота з Вестак
Ёсць таксама і малюнкі на іншую тэматыку, у прыватнасці, дзеці любяць маляваць сваіх хатніх гадаванцаў.