У Глыбокім амаль не захаваліся гістарычныя назвы вуліц – краязнаўца адшукаў даваенную мапу горада (фота)
Краязнаўца Кастусь Шыталь адшукаў даваенную мапу Глыбокага. Яна змешчаная на сайце polona.pl. Мапа выкананая ў масштабе 1:10000.
Кастусь Шыталь лічыць, што, верагодна, гэтую мапу трэба датаваць 1934 годам. На ёй пазначаная "школа, збудаваная ў 1934 годзе" (чырвоная школа), у той жа час няма інвестыцый 1936-1939 гадоў. Вуліца біскупа Бандурскага на плане пазначая як Poselska. Зараз гэта вуліца Камуністычная, паведамляюць 23 снежня Весткі.
Можна адзначыць, што ў Глыбокім амаль не захаваліся гістарычныя назвы вуліц. Вуліцы, якія свае назвы захавалі, можна пералічыць на пальцах: гэта Прамысловая, Азёрная, Млыновая, Чыгуначная, Шпітальная і Палявая.
Даваенная мапа Глыбокага. Фота з сайта polona.pl