Опубликовано: 13 ноября 2014, 11:13
45

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з віцебскага універсітэта (ФОТА)

У раённым Доме рамёстваў адкрылася выстава “Прыгажосць выратуе свет”. Упершыню на Глыбоччыну “завіталі” дыпломныя, курсавыя і вучэбныя работы студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

На ёй экспануюцца вырабы з саломкі, скуры, воўны, дрэва, жывапісныя палотны, 11 лістапада піша “Веснік Глыбоччыны”.

І рэкламаваў іх, прадстаўляў на ўрачыстым адкрыцці выставы – мастак, творца, чалавек, які вучыць і натхняе студэнтаў на “худграфе” ВДУ (у гэтым годзе развітаўся з 38-м выпускам), выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі – Анатолій Альхімёнак.

Изображение 1

Дарэчы, ён – родам з вёскі Залессе, скончыў там сярэднюю школу, а потым паступіў у тую самую навучальную ўстанову, з якой не расстаецца і па сённяшні дзень, праўда, у свой час тры гады вучыўся ў Ленінградзе. І сваю зацікаўленасць у экспанаванні ў Глыбокім твораў выпускнікоў і студэнтаў ВДУ патлумачыў так:

– У школах патрабуюцца новыя кадры, якія б дасканала валодалі сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Я, як ваш зямляк, вазьму пад сваё “крыло” вашых таленавітых вучняў. А тут, на выставе, на прыкладзе работ студэнтаў, хаця б толькі іх маленькай частачкі, хай яны ўбачаць, чым могуць займацца ў нас на “худграфе”.

Изображение 2

Выставу арганізатары прымеркавалі да 55-гадовага юбілею мастацка-графічнага факультэта і кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава.

Графіка, жывапіс, тэкстыль, дэкаратыўная пластыка, кераміка, дызайн – творы віцебскіх студэнтаў, розныя па жанрах, відах і тэхніках, убачаць у школах, музеях, у дамах рамёстваў Віцебшчыны.

Изображение 3

Паводле “Весніка Глыбоччыны”

Читайте также

«Динамо-Молодечно» наконец-то обыграло «Неман» и сравняло счет в четвертьфинальной серии
Областная команда впервые за шесть матчей нынешнего сезона обыграла «Неман» и сравняла счет в четвертьфинальной серии Кубка Президента. Перед матчами в Молодечно команды оказались в равных условиях. «Неман» после домашней мини-серии преодолел полдороги к полуфиналу.
36-летний житель Вилейского района недоплатил в бюджет около 420 тысяч рублей. Прокуратура Минской области направила уголовное дело в суд
Прокуратура Минской области направила в суд Центрального района города Минска уголовное дело в отношении 36-летнего жителя Вилейского района – ему инкриминировано уклонение от уплаты налогов в крупном размере, а также от исполнения обязанностей налогового агента по перечислению налогов, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере.
«В местный магазин сходила один раз за три года». Под Молодечно молодежь не согласна с пенсионерами и просит расширить ассортимент и навести порядок на мусорках
Сегодня, 13 марта, в поселке Сосновый Бор Молодечненского района провели сход граждан. Разбирались, что волнует местных и в чем не совпадают во мнениях молодые жители и пенсионеры.