Опубликовано: 02 марта 2012, 16:38
45

У Дзень роднай мовы на Пастаўшчыне маліліся за беларускую мову

Вернікі маліліся за тое, каб да роднай мовы ўрэшце вярнуўся належны стан і каб моладзь у першую чаргу імкнулася вывучаць беларускую мову, а не мову блізкіх і далёкіх суседзяў.

З кожным годам на Пастаўшчыне становіцца ўсё болей аматараў далучыцца да святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы.

Актыўны ўдзел у прапанаваных мерапрыемства, асноўныя з якіх адбыліся ў нядзелю, 19 лютага, прынялі жыхары района і сёлета. Перш-наперш, гэта імша за родную мову. Яна адбылася ў касцёле Святога Антонія Падуанскага і Найсвятейшай Марыі Паны.

Вернікі маліліся за тое, каб да роднай мовы ўрэшце вярнуўся належны стан і каб моладзь у першую чаргу імкнулася вывучаць беларускую мову, а не мову блізкіх і далёкіх суседзяў. Затым усім аматарам роднай мовы прапанавалі прыняць удзел у напісанні дыктоўкі. Для гэтага жадаючыя былі запрошаны ў памяшкане районнай дзіцячай бібліятэкі імя Ўладзіміра Дубоўкі. Прыйшло каля трыдцаці чалавек.

Агульнаадукацыйная дыктоўка праводзіцца ў Пастаўскім раёне другі раз. Сёлета праверыць свае веды па беларускай мове пастаўчане маглі пры дапамозе літаратурнай спадчыны Янкі Купалы. Папярэдне абраны тэкст класіка літаратуры зачытала Людміла Сяменас, сакратар районнай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы”.

Яна адзначыла, што сэнс акцыі заключаецца ў засведчанні павагі да роднай мовы.

Згодны з ёй і ўдзельнікі дыктоўкі. Аліна Латыш, настаўніца беларускай мовы і літаратуры: “У акцыі прыняла ўдзел другі раз. Спецыяльнасць абавязвае”. Рыта Ліхунская, рабочая ЖКХ: “У дыктоўцы ўдзельнічаю першы раз. Дзякуючы ёй успомніла басаногае дзяцінства і родную вёску, бо ў маім маленстве ўсе вяскоўцы размаўлялі па-беларуску. Дарослае жыццё праходзіць у горадзе, дзе большасць людзей выкарыстоўвае рускую мову. Сэрца шчыміць ад гэтага, бо наша мова нарадзілася сярод беларускіх лясоў, балот і азёр. А наша прырода, як і мова, для мяне лепшая ў свеце. Вялікі дзякуй арганізатарам”.

Пасля напісання дыктоўкі Насця Гутар, вучаніца Пастаўскай гімназіі, зачытала ўласны верш пра Радзіму і родную мову. Напрыканцы мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніг польска-беларускага гісторыка-педагога Отан Гедэмана(1887-1937). Яго кнігі прадставіў пастаўчанам Міхал Гіль. Дарэчы, ён з’яўляецца перакладчыкам на беларускую мову некатарых з іх і адказным за выпуск.

Отан Гедэман доўгі час жыў у Браславе і Друе. Таму яго кнігі “Даўнія пушчы і воды”, “Друя. Магдэбурскае права” , “Глыбокае” і “Валерыянаўскія школы айцоў піяраў Лужэцкіх” прадстаўляюць вялікую цікаўнасць для жыхароў Віцебскай вобласці. Даследаваў ён і іншыя куткі Беларусі, напрыклад, выдаў кнігу пра Белавежскую пушчу. Сам жа нарадзіўся ў вёсцы Мнішчызна Мінскай губерніі.

Падводзячы своеасаблівы вынік Міхал Гіль прызнаўся, што марыць перакласці на нашу мову яшчэ адну кнігу Отан Гедэмана “Гісторыя Браслаўскага павету”.

Ірына Філановіч

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.