Опубликовано: 07 июня 2012, 16:52
88

Рыхтуецца да друку зборнік «Глыбоччына літаратурная»

Ён выйдзе да Дня беларускага пісьменства ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Пра гэта Край.бай расказаў галоўны рэдактар выдавецтва Віктра Шніп.

Серыя «Беларусь літаратурная» была заснаваная ў 2003 годзе. Ужо выйшлі кнігі «Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная» (2005), «Люблю наш край…: Валожыншчына літаратурная» (2006) і іншыя.

«У зборніку «Глыбоччына літаратурная» прадстаўленыя літаратары Глыбоцкага краю. Як нашы сучаснікі, так і тыя, каго ўжо няма ў жывых, – усяго каля 50 чалавек. У зборніку змешчаныя як паэзія, так і проза, біяграфічныя дадзеныя аўтараў твораў», – расказаў Віктар Шніп.

Па словах галоўнага рэдактара выдавецтва, асноўную частку падрыхтоўчай працы зрабілі краязнаўца з Маладзечна Міхась Казлоўскі і сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з Глыбокага Алесь Жыгуноў.

Алесь Жыгуноў расказаў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у зборнік увойдуць тэксты Вацлава Ластоўскага, Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча... А таксама творы нашых сучаснікаў Марыі Баравік, Ірыны Жарнасек, Тамаша Ляшчонка, Галіны Сутула, Міхаіла Осіпава, Ганны Вязіцкай, Машы Баравік, нядаўна памерлага Віталя Гарановіча, іншых творцаў.

Усе навіны аб падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства можна пачытаць ТУТ.

Святлана ЦІШКО

Читайте также

В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.