Опубликовано: 27 мая 2014, 15:55
25

Прэзентацыя трох фільмаў адбылася ў Глыбокім 25 мая (ФОТА)

Першы фільм прысвечаны жыхару Падсвілля Мар’яну Місевічу, другі – мастаку Язэпу Драздовічу, а трэці распавядае пра дзейнасць ксяндза Мечыслава Янчышына, пробашча глыбоцкай парафіі.

Іх знялі сябры глыбоцкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Самсонаў і Леанід Юрык, пішуць Весткі.

Першы фільм “Божа, не дай мне лёсу без Беларусі жыць” быў прысвечаны жыхару Падсвілля Мар’яну Місевічу.

У гэтым фільме глядач знаёміцца з былым настаўнікам Падсвільскай сярэдняй школы, патрыётам Бацькаўшчыны, які даў пуцёўку ў жыццё сваім шматлікім вучням. Па словах Мар’яна Місевіча, яго вучняў зараз можна сустрэць не толькі ў былых краінах Саюза, але і ў далёкім замежжы, у такіх краінах, як ЗША, Канада. Дарэчы, спадар Мар’ян таксама быў настаўнікам і трэнерам па вольнай барацьбе ў Яўгена Самсонава, аднаго з аўтараў фільма.

Шмат месца ў фільме прысвечана бацькоўскаму дому Мар’яна Місевіча ў Перадолах, у якім зараз месціцца своеасаблівая сядзіба-музей. Тут збіраліся беларускія барды, мастакі, а ў мінулым годзе прайшла імпрэза, прысвечаная 125-годдзю Язэпа Драздовіча.

Изображение 1

Другі фільм “Я вас помню, а вы ўспамяніце можа” распавядае пра нашага знакамітага земляка Язэпа Драздовіча.

“Вы пра мяне яшчэ згадаеце...” – казаў напрыканцы свайго жыцця беспрацоўны і бяздомны вандроўнік-мастак Язэп Драздовіч. І яго словы спраўдзіліся праз некалькі дзесяцігоддзяў – яго сапраўды ўзгадалі. Большасць людзей, што ведалі яго асабіста, лічылі яго дзіваком. Адкуль жа сялянам было ведаць, што дзядзька Язэп – таленавіты самародак: мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, краязнаўца, гісторык, вандроўнік.

Дзякуючы намаганням мастацкай суполкі «Пагоня», якую ўзначальваў Алесь Марачкін, грамадскіх актывістаў з Германавіч Ады Райчонак і яе сына Міхася, значная частка спадчыны Драздовіча сёння вернутая з нябыту. Тым не менш, працы ў гэтым накірунку яшчэ шмат, і гэты фільм – маленькая цаглінка ў гэтай справе.

Изображение 2

Трэці фільм “Місія Божага пасланніка кс. Мечыслава Янчышына” прысвечаны дзейнасці гэтага ксяндза, які зараз з’яўляецца пробашчам глыбоцкай парафіі. Дзякуючы яго працы паўсталі касцёлы ў Лепелі, Ушачах, Новалукомлі, Уле, Обалі, Шуміліне.

За савецкім часам у Беларусі атэізм зрабіў сваю справу. Святыні разбураліся ці ператвараліся ў клубы, склады і іншыя падсобныя памяшканні. Аб гэтым і сёння яскрава сведчыць помнік вандалізму ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна. Вернікі знаходзіліся ў паўлегальным становішчы. Хрышчэнне, вянчанне і іншыя святыя сакрамэнты праводзіліся таемна, бо камуністычная ідэалогія не цярпела канкурэнцыі.

Гэты фільм пра місію ксяндза Мечыслава Янчышына, якога Бог чвэрць стагоддзя таму абраў сваім пасланнікам дзеля адраджэння веры ў Беларусі, а менавіта на Віцебшчыне. У фільме расказваецца пра тыя цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца святару падчас будоўлі касцёлаў на ўсходзе Віцебскай вобласці. Таксама распавядаецца пра тое, як дзякуючы намаганням ксяндза Мечыслава ў вёсцы Мікалаева на Шуміліншчыне паўстаў мемарыял бязвінна загінулым вязням турмы ў Беразвеччы, якіх энкэвэдзісты расстралялі 26 чэрвеня 1941 года. Як вядома, у савецкі час праўда пра гэты крывавы расстрэл замоўчвалася.

Фільмы выклікалі вялікаю цікавасць у гледачоў.

Паводле Вестак

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.