Прэзентацыя першай кнігі барда і паэткі Марыі Новікавай „Паверу ў цуды” адбылася ў Глыбокім (ФОТА)
У паэтычным зборніку філасофская, патрыятычная і любоўная лірыка. Кнігу прэзентавала яе маці, паэтка Марыя Баравік.
Пра гэта паведамляе 28 чэрвеня "Радыё Рацыя".
Па словах Марыі Баравік, талент у яе дачкі і інтарэс да паэзіі выявіўся ўжо ў раннім дзяцінстве. І няпраўда, што прырода адпачывае на дзецях творчых асобаў. - У яе быў закладзены талент і ён пачаў развівацца ўсестаронне. Зараз яна мяне часам вучыць. Яна чалавек шчыры, добры, адкрыты, і вельмі любіць душу чалавечую і хоча дыялогу з чалавекам.
Выдаць кнігу Марыі Новікавай дапамаглі глыбоцкія актывісты пры падтрымцы грамадскага аб’яднання „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Глыбоцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы і кампаніі „Гавары праўду”.
Паводле "Радыё Рацыя"