Опубликовано: 13 октября 2012, 02:11
36

Прэзентацыя кніг Васіля Якавенкі і Анатоля Астапенкі адбылася ў Глыбокім

Празаік Васіль Якавенка прадставіў трылогію “Пакутны век”, у якой згадваецца Глыбокае. Анатоль Астапенка прэзентаваў дзве свае кнігі: “И где зродилися и ускормлены суть по Бозе” і “Сіняя кніга беларускага алкаголіка”.

Сустрэча адбылася 6 кастрычніка ў офісе выдавецтва “Прэфект-інфо” у Глыбокім.

Даведка: Васіль Якавенка – беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Яго публіцыстычныя і мастацкія творы вызначаюцца глыбокім зместам і дакументальнай дакладнасцю. Вяршыня яго творчага плёну – нацыянальны раман "Надлом", трылогія "Пакутны век", створаныя, па вызначэнні крытыкаў, у традыцыях лепшых узораў эпасу: "Война и мир" Л.Талстога, "Тихий Дон" М.Шолахава.

be.wikipedia.org

Анатоль Астапенка – беларускі палітык, журналіст, навуковец. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Аўтар манаграфіі “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”.

be.wikipedia.org

У час прэзентацыі

Изображение 1

На суд мясцовай інтэлігенцыі Васіль Якавенка прадставіў трылогію “Пакутны век”, выдадзеную ім накладам 600 асобнікаў. У гэтым творы праз народныя тыпажы расказваецца пра станаўленне беларускага менталітэту і нацыі, паказана жыццё яўрэў пад час нямецкай акупацыі. У кнізе згадваецца Глыбокае, у прыватнасці, пакуты Барыса Кіта ў Беразавецкіх засценках.

Анатоль Астапенка прадставіў дзве кнігі. “И где зродилися и ускормлены суть по Бозе” раскрывае погляд аўтара на станаўленне беларускай нацыі і беларускай нацыянальнай ідэі.

“Быць нацыяналістам – гэта натуральны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам. Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага не магу. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць, так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць найвышэйшы сэнс”, – напісана на вокладцы.

Па словах Анатоля Астапенкі, яго кніга ўвайшла ў дзясятку лепшых кніг Беларусі, напісаных у 2010 годзе. На яго думку, яна павінна некалі ўвайсці ў школьную праграму.

Другая кніга Анатоля Астапенкі – “Сіняя кніга беларускага алкаголіка” – прысвечаная праблеме алкагалізму. Як зазначыў аўтар, “дзяржава гіне ад співання нацыі. Па статыстычных дадзеных, у Беларусі на аднаго жыхара прыходзіцца 14 літраў спажытага алкаголю. Гэта праблема, якую трэба тэрмінова вырашаць”.

Кніга напісаная пад псеўданімам Антон Кулон. У першай частцы аўтар распавядае пра знакамітых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў, якія не змаглі пазбегнуць гэтай шкоднай звычкі і заўчасна памерлі. Кніга дакументальная, усе героі рэальныя.

Другая частка распавядае пра тое, як пазбегнуць алкагольнай залежнасці.

Пасля прэзентацыі адбылася дыскусія.

Генадзь ЯКУБОЎСКІ
Фота аўтара

Читайте также

В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.
В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.