Опубликовано: 24 февраля 2015, 11:14
38

Прэзентацыя кніг “Мой таямнічы востраў” і “Дарога да касцёла” паэткі з Докшыччыны адбылася ў Глыбокім (ФОТА, ВІДЭА)

Сустрэча з Марыяй Ючкавіч была арганізавана 22 лютага прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый Глыбоччыны.

У паэтычных зборніках апавядаецца пра самае шчырае пачуццё – каханне і пра філасофскі падыход да жыцця праз веру ў Бога, паведамляе партал радыё Рацыя.

Изображение 1

Па словах Марыі Ючкавіч, яе лірычная гераіня перажывае тое, што ёй самой давялося перажыць у жыцці, даволі складаныя моманты, але не зламацца і годна вынесці ўсе выпрабаванні, дзякуючы Богу.

– Слабы той верш, у якім на паверхні ўсё – усе пачуцці, усе думкі і ўся філасофія. Трэба, каб ён быў так закручаны, каб над ім трэба было падумаць. І чым болей чытаеш, тым болей знаходзіш у ім.

Изображение 2

Изображение 3

Як кажа Марыя Ючкавіч, зараз яна працуе над выданнем чацвертай кнігі. На прэзентацыі прысутнічалі моладзь, грамадскія актывісты і творчыя людзі Глыбоччыны.

Паводле партала радыё Рацыя
Фота з сайта www.racyja.com
Відэа з сайта
www.youtube.com

Читайте также

В Докшицком районе в ДТП пострадала пассажирка
6 декабря около 10 часов на 109-м километре автодороги Р-3 «Лагойск-Зембин-Глубокое», по предварительной информации, 39-летний водитель грузового автомобиля Jac при выезде со второстепенной дороги не уступил дорогу и совершил столкновение с автомобилем Chevrolet, движущимся по главной дороге.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
В Молодечненском районе опасные участки на закруглении дорог подсыпали
В ДРСУ №195 сообщили о подсыпке опасных участков дорог. Проехали, убедились, что все в порядке.